Любоў Паўлаўна Собалева
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Любоў Паўлаўна Собалева (нар. 17 кастрычніка 1960, пас. Леніна, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гендэрнай гісторыі Беларусі XIV—XVIII стагоддзяў. Папулярызатар гістарычных ведаў на беларускім радыё і тэлебачанні[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 17 кастрычніка 1960 года ў пасёлку Леніна Бабруйскага раёна[1].
Скончыла ў 1983 годзе гістарычны факультэт МДПІ імя А. А. Куляшова[1].
З 1991 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў; навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу, аддзела гісторыі Беларусі IX—XVIII стагоддзяў[1].
Адначасова выкладчык кафедры гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў гістфака БДУ. З 2010 года намеснік старшыні прафсаюзнай арганізацыі работнікаў НАН Беларусі[1].
У 2004 годзе аўтар і вядучая цыклаў праграм па гісторыі Беларусі («Наша Мінуўшчына», «Эўрыка») на Беларускім радыё. З 1997 года аўтар і вядучая штодзённай праграмы «Хвіліна з гісторыкам» (150 выпускаў штогод) Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір»[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Напрамкі даследаванняў: культура Беларусі XVI—XVIII стагоддзяў, гендарная гісторыя, інстытут сям’і Вялікага Княства Літоўскага у XIV—XVII стагоддзях[1].
Узнагароды
Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за папулярызацыю гістарычных ведаў у сродках масавай інфармацыі[1].
Бібліяграфія
- Удзел у калектыўных працах
- Каралева Соф’я і гарады, якія прадвызначылі яе лёс. Мінск, 2015; 2018.
- Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2008; Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII стст.). Мінск, 2004.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads