Любоў Уладзіміраўна Хатылёва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Любоў Уладзіміраўна Хатылёва[2] (12 сакавіка 1928(1928-03-12), Гомель, Гомельская акруга22 верасня 2024(2024-09-22)[1]) — беларускі вучоны ў галіне генетыкі раслін, доктар біялагічных навук (1967), прафесар (1969), акадэмік Акадэміі навук Беларусі (1980). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Хуткія факты Любоў Уладзіміраўна Хатылёва, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 12 сакавіка 1928 года ў Гомелі.

Сярэднюю адукацыю атрымала ў горадзе Кінель Куйбышаўскай вобласці РСФСР. Там жа ў 1944 годзе паступіла на вучобу ў сельскагаспадарчы інстытут. З 1946 года працягвала навучанне ў Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце, які скончыла ў 1948 годзе. Скончыла аспірантуру на кафедры генетыкі Маскоўскага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава і абараніла дысертацыю на званне кандыдата біялагічных навук. З 1955 года працавала ў Акадэміі навук БССР: у 1955—1963 гг. — старшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце біялогіі, з 1965 года — старшы навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара Інстытута генетыкі і цыталогіі, з 1971 года — дырэктар, з 1994 года — ганаровы дырэктар Інстытута генетыкі і цыталогіі[3]. Адначасова ў 1992—1997 гг. — акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі, у 1997—2002 гадах — саветнік Прэзідыума НАН Беларусі, з 2002 года — загадчык лабараторыяй Інстытута генетыкі і цыталогіі, потым — галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі функцыянальнай генетыкі раслін[3].

Памерла 22 верасня 2024 года.

Remove ads

Навуковая і грамадская дзейнасць

Л. У. Хатылёвай належаць навуковы працы па праблемах гетэрозісу і генетыкі колькасных прыкмет, пытаннях матэматычнай генетыкі, генетыкі камбінацыйнай здольнасці раслін і жывёл. З’яўляецца адным з аўтараў шэрагу гібрыдаў таматаў, сартоў перцу, сорту трыцікале «Няміга»[3].

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у т.л. 18 манаграфій, 12 аўтарскіх пасведчанняў, 3 патэнтаў Рэспублікі Беларусь[3]. Сярод апублікаванага:

  • Селекция гибридной кукурузы. Мн.: Наука и техника, 1965.
  • Взаимодействие генотипа и среды: (Методы оценки). Мн.: Наука и техника, 1982 (разам з Л. А. Таруцінай).
  • Генотип и среда в селекции растений. Мн.: Наука и техника, 1989 (разам з А. У. Кільчэўскім);
  • Взаимодействие генов при гетерозисе. Мн.: Наука и техника, 1990 (разам з Л. А. Таруцінай).
  • Экологическая генетика растений. Мн.: Тэхналогія, 1997 (А. У. Кільчэўскім).
  • Взаимодействие генотипа и среды: (методы оценки) / АН БССР, Ин-т генетики и цитологии, Белорус. о-во генетиков и селекционеров, (1982);
  • Генетика люпина: (генетич. предпосылки использ. гетерозиса) / АН БССР, Ин-т генетики и цитологии, Белорус. о-во генетиков и селекционеров (1988).
  • Проблемы цитоплазматической мужской стерильности у растений / А. Н. Палилова, Т. Данков, Н. В. Турбин и др.; науч. ред.: Л. В. Хотылева. АН БССР, Ин-т генетики и цитологии [и др.]. — Мн.: Наука и техника, 1988.
  • Биоэнергетические процессы при гетерозисе / Л. В. Хотылева, А. Н. Разумович, В. В. Титок и др.; Акад. наук БССР, Ин-т генетики и цитологии, Белорус. о-во генетиков и селекционеров. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991.

Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі таварыстваў генетыкаў і селекцыянераў краін СНД, прэзідэнт Беларускага таварыства генетыкаў і селекцыянераў, член Прэзідыума НАН Беларусі, член Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі СССР і Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі, член праўлення ISSEP, кіраўнік секцыі біялагічных навук Беларускага фонду фундаментальных даследаванняў[3].

Remove ads

Узнагароды і прэміі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads