Любча Георгіеўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Любча Георгіеўскі
Remove ads

Любча Георгіеўскі (макед.: Љубчо Георгиевски; нарадзіўся 17 студзеня 1966, Шціп, Югаславія) — македонскі палітык і паэт, прэм’ер-міністр Македоніі ў перыяд з 1998 па 2002.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ва ўсходнемакедонскім горадзе Шціп у 1966 годзе. Яго бацькі мелі балгарскае паходжанне. Вышэйшую адукацыю атрымаў ва Універсітэце Святых Кірылы і Мяфодзія ў Скоп’е. У 1988 годзе выйшла яго яго кніга вершаў «Апакаліпсіс». У 1991 з’явіўся новы зборнік вершаў — «Гарады».

Георгіеўскі стаў першым лідарам партыі УМРА-ДПМНА, з моманту яе стварэння ў 1990 годзе да мая 2003 года. З восені 1991 года актыўна падтрымліваў барацьбу Славеніі і Харватыі за выхад са складу СФРЮ. У перыяд з 1998 па 2002 год быў прэм’ер-міністрам Рэспублікі Македоніі. У 1999 годзе Любча Георгіеўскі быў уключаны ў Кніга рекордаў Гінеса як самы малады прэм’ер-міністр. На момант уступлення на пасаду яму было 32 гады. У маі 2001 года кароткі час выконваў абавязкі міністра абароны.

14 ліпеня 2006 года Любча Георгіеўскі атрымаў балгарскае грамадзянства на падставе балгарскага паходжання яго бацькоў[3].

Любча Георгіеўскі выступіў з рэзкім асуджэннем дарагога манументальнага праекта «Скоп’е-2014», назваўшы гэта «Балканскім Дыснэйлэндам».

Remove ads

Зноскі

  1. Lubczo Georgiewski // MAK
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q105192847'></a>
  2. Ljubco Georgievski // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads