Людміла Аляксандраўна Анікеева

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Людміла Аляксандраўна Анікеева (нар. 31 студзеня 1955, Орша Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.

Хуткія факты Людміла Аляксандраўна Анікеева, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут, настаўнік біялогіі і хіміі. Працавала выкладчыкам біялогіі і хіміі, завучам Волкавіцкай школы Талачынскага раёна Віцебскай вобласці, інспектарам Талачынскага раённага аддзела народнай адукацыі, настаўнікам, дырэктарам сярэдняй школы № 2 горада Оршы Віцебскай вобласці. Займала пасаду начальніка аддзела адукацыі Аршанскага гарвыканкама Віцебскай вобласці.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік адукацыі»[2].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads