Людміла Аляксандраўна Леанцюк
вучоны ў галіне гісталогіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людміла Аляксандраўна Леанцю́к[1] (4 красавіка 1931 — 6 жніўня 1991) — вучоны ў галіне гісталогіі, доктар медыцынскіх навук (1982).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў горадзе Кыштым (Чалябінская вобласць Расіі). У 1955 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут. З 1959 г. працавала ў Інстытуце фізіялогіі акадэміі навук БССР.
Навуковая дзейнасць
Л. А. Леанцюк належаць навуковыя працы па структурных асновах механізмаў нервовай рэгуляцыі функцый жаночай рэпрадукцыйнай сістэмы, метадах карэкцыі іх парушэнняў.
Сярод апублікаванага:
- Функциональная морфология нервного аппарата яичников в антогенезе. — Мн. (1977);
- Биологическая роль овариопексий: Коррекция функции половой железы. — Мн., 1979;
- Информационный анализ в морфологических исследованиях. — Мн., 1981. (разам з А. С. Леанцюк і А. І. Сыкала);
- Гистофизиология нервного аппарата в становлении женской половой системы : Пренатал. онтогенез. — Мн., 1987 (у сааўтарстве).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads