Людміла Васільеўна Казлоўская

вучоны-эканаміст, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia

Людміла Васільеўна Казлоўская
Remove ads

Людміла Васільеўна Казлоўская (28 лістапада 1936, в. Бабчын, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 17 лістапада 2020) — беларуская эканамістка. Доктар эканамічных навук (1983), прафесар (1989)[1].

Хуткія факты Людміла Васільеўна Казлоўская, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізічная геаграфія», 1958), Інстытут эканомікі АН БССР (аспірантура, 1965).

Працавала ў Інстытуце эканомікі АН БССР (1965—1988, у 1980—1983 — загадчык сектара, з 1983 — намеснік дырэктара па навуковай рабоце), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1988—2015, геаграфічны факультэт, кафедра эканамічнай геаграфіі Беларусі і дзяржаў Садружнасці, прафесар, у 1988—2002 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: рэгіянальная эканоміка; тэрытарыяльная арганізацыя прамысловасці; тэрытарыяльная арганізацыя грамадства.

Remove ads

Узнагароды

Граматы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1981, 1983), грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001, 2006), Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2001), нагрудны значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1996).

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads