Людміла Стэфанаўна Петрушэўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Людміла Стэфанаўна Петрушэўская
Remove ads

Людміла Стэфанаўна Петрушэўская (руск.: Людми́ла Стефа́новна Петруше́вская; нар. 26 мая 1938, Масква) — расійскі празаік і паэтэса, драматург, сцэнарыст, перакладчыца, выканаўца розных музычных напрамкаў.

Хуткія факты Людміла Стэфанаўна Петрушэўская, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 26 мая 1938 года ў Маскве ў сям’і службоўца. Бацька — Стэфан Антонавіч Петрушэўскі, філосаф, займаўся праблемамі марксісцка-ленінскай этыкі і навуковага атэізму; маці — Валянціна Мікалаеўна Якаўлева. Унучка лінгвіста М. Ф. Якаўлева, стваральніка пісьменстваў для шэрагу народаў СССР. Праўнучка Іллі Сяргеевіча Вегера (1865—1948), рэвалюцыянера, члена РСДРП з 1898 года. Унучатая пляменніца савецкіх дзяржаўных дзеячаў Я. І. Вегера і У. І. Вегера.

У ваенны час жыла ў сваякоў, а таксама ў дзіцячым доме пад Уфой.

Пасля вайны вярнулася ў Маскву, скончыла факультэт журналістыкі МДУ (1961).

Да 1973 года працавала карэспандэнтам на ра­дыё, рэдактарам на тэлебачанні.

Друкуецца з 1972 года; у 1974-82 гады про­зу Петрушэўскай не пуб­лікавалі. Вядомасць прынес­лі п’е­сы, якія спалучалі тра­дыцыі рэалістычнай дра­ма­тур­гіі з эле­мен­та­мі тэатра аб­сур­да (найбольш ран­нія з іх ішлі спачатку на паўпрафесійных сце­эах): «Уро­кі му­зы­кі» (створана ў 1973, пастаўлена ў 1978 у Сту­дэнцкім тэатры МДУ, рэжысёр Раман Вікцюк; апубл. 1983).

Прафесійныя тэатры пачалі ставіць яе п’есы ў 1980-я гады: аднаактная п’еса «Каханне» ў Тэатры на Таганцы, «Кватэра Каламбіны» у «Сучасніку», «Маскоўскі хор» у МХАТ. Доўгі час пісьменніцы даводзілася працаваць «у стол» — рэдакцыі не маглі публікаваць апавяданні і п’есы пра «ценявыя старонкі жыцця».

Remove ads

Творчасць

У п’есах «Каханне» (паст. 1975), «Чынзана», «Дзень нараджэння Смірновай» (абедзве паст. 1979), «Кватэра Каламбіны» (паст. 1986), «Маскоўскі хор» (паст. 1988), аповесцях «Сваё кола» (1988), «Час ноч» (1992), «Маленькая Грозная» (1998), зборніку апавяданняў «Бессмяротнае каханне» (1988) і інш. жыццё сучасніка, паказ штодзённасці як нязведанай сферы рэчаіснасці. Аўтар «Дзікіх жывёланых казак» (1993—94), кінасцэнарыяў і інш. Піша для дзяцей. Творчасць Людмілы Петрушэўскай адметная жорсткасцю псіхалагічнага аналізу, разнастайнасцю персанажаў і моўных стыляў.

Remove ads

Грамадская пазіцыя

У 1996 годзе была сярод дзеячаў культуры і навукі, якія заклікалі расійскія ўлады спыніць вайну ў Чачні і перайсці да перагаворнага працэсу. У сакавіку 2020 года падпісала зварот супраць прыняцця паправак да Канстытуцыі РФ.

У верасні 2020 года падпісала ліст у падтрымку акцый пратэсту ў Беларусі.

У лістападзе 2021 года адмовілася ад Дзяржпрэміі ў знак пратэсту супраць ліквідацыі праваабарончага цэнтру «Мемарыял».

У 2022 годзе асудзіла ваенную агрэсію Расіі супраць Украіны і назвала Пуціна «галоўным злачынцам».

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads