Людміла Пятроўна Воранава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людміла Пятроўна Воранава (нар. 29 ліпеня 1944, г. Рубцоўск, Расія — 8 красавіка 1997) — беларускі графік.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1967 годзе.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1975 года.
Творчасць
Працуе ў галіне акварэлі і пастэлі. Створаны ёю фантастычна-казачны свет вобразаў навеяны літаратурнымі творамі або ўласнымі ўяўленнямі; мнагамернасць вобразнасці набліжае творы да традыцый сімвалізму. Сярод твораў: «Над возерам» (1967), «Марс. Зямляне» (1969), «Стары Віцебск» (1981), «Сінія кветкі» (1990), «Нацюрморт са званочкамі» (1991), «Кветкі і кераміка» (1992), «Кентаўр», «Флора» (абодва 1994), «Іншыя светы» (1995); серыі «Восень» (1975), «Фантастыка» (1977), «Крылатыя» (1993), «Багі — прывіды цемры» (1996) і інш.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads