Людовік II Ягелончык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людовік II, таксама Лаяш II (чэшск.: Ludvík Jagellonský, венг.: II. Lajos, харв.: Ludvík II. Jagelović; 1 ліпеня 1506, Прага, Чэхія — 29 жніўня 1526, Мохач, Венгрыя) — апошні кароль Чэхіі і Венгрыі з 1516 года, з дынастыі Ягелонаў. Загінуў у Мохацкай бітве.
Remove ads
Біяграфія
Яго бацька заручыў яго яшчэ перад нараджэннем. 22 ліпеня 1515 года ў Вене ў саборы Святога Стэфана адбылося падвойнае вяселле яго і яго сястры Ганны з аўстрыйскімі прынцэсай (Марыя Аўстрыйская) і прынцам (Фердынанд — будучы імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі).
У студзені 1522 года ён быў абвешчаны паўналетнім і быў каранаваны ў Секешфехервары. Краіна, якую ён прыняў, была саслаблена міжусобіцамі. Нягледзячы на дапамогу сваёй разумнай і палітычна адоранай жонкі, Лаяшу не атрымалася арганізаваць адпор турэцкай экспансіі Сулеймана Пышнага. Ён загінуў у бітве пры Мохачы, а яго рэшткі былі знойдзены толькі праз два месяцы.
Remove ads
Зноскі
- Magyar életrajzi lexikon / пад рэд. K. Ágnes — Budapest: Akadémiai Kiadó, 1967. Праверана 13 снежня 2024.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads