Люсі Джонс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Люсі Джонс
Remove ads

Люсі Джонс (англ.: Lucie Jones; нар. 20 сакавіка 1991, Кардыф, Уэльс) — валійская спявачка, актрыса і мадэль. Прадстаўніца Вялікабрытаніі на Еўрабачанні 2017 у Кіеве з песняй «Never Give Up on You».

Хуткія факты Люсі Джонс, Род дзейнасці ...

Люсі нарадзілася ў прыгарадзе Кардыфа. Была часткай скаўцкага руху Кардыфа і ў 2007 прымала ўдзел у міжнародным скаўцкім злёце Джамбары.

Удзельнічала ў 6 сезоне праекта Х-Фактар ​​у Вялікабрытаніі. Яна прайшла ў жывыя эфіры. У першым эфіры выканала песню Леоны Льюіс «Footprints in the Sand». Выбыла ў 5 эфіры, пасля таго, як патрапіла ў намінацыю разам з Jedward. Пасля сыходу Люсі з праекту 1113 гледачоў паскардзіліся на канал, абвінаваціўшы той у фальсіфікацыі вынікаў на карысць гурта.

У студзені было абвешчана, што Люсі стала адной з шасці фіналістаў брытанскага нацыянальнага адбору на Еўрабачанне 2017. Адзін з аўтараў яе песні «Never Give Up on You» пераможца Еўрабачання 2013 Эмілі дэ Форэст. 27 студзеня 2017 года яна выйграла нацыянальны адбор і атрымала права прадстаўляць краіну на Еўрабачанні 2017 у Кіеве. Люсі выступіла адразу ў фінале конкурсу. У фінале конкурсу выканаўца заняла 15 месца, набраўшы 111 балаў.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads