Лючыя Базэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лючыя Базэ
Remove ads

Лючыя Базэ (італ.: Lucia Bosè; 28 студзеня 1931, Мілан — 23 сакавіка 2020[7], Сеговія) — італьянская актрыса , якая стала папулярнай у перыяд італьянскага неарэалізму ў 1950-х гадах.

Хуткія факты Лючыя Базэ, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У юнацтве Лучыя працавала ў адной з міланскіх пякарань, пакуль у 1947 годзе не стала пераможцай на конкурсе прыгажосці «Міс Італія  (руск.)».

Кінадэбют адбыўся ў 1950 годзе ў фільме дэ Санціса  (руск.) «Няма міру пад алівамі  (руск.)». У тым жа годзе яна сыграла Паолу Малон у фільме Мікеланджэла Антаніоні «Хроніка аднаго кахання  (руск.)». У 1953 годзе Антаніоні зноў запрасіў Лючыю ўжо на ролю Клары Манні ў фільм «Дама без камелій  (руск.)».

Яе кар’ера працягвала актыўна развівацца да 1956 года, пакуль Лючыя не выйшла замуж за іспанскага матадора Луіса Мігеля Дамінгіна  (руск.) і праз чатыры гады пакінула кар’еру. Апошнім фільмам гэтага часу з удзелам Лючыі стаў «Тэстамент Арфея  (руск.)» (1960) Ж. Както.

Наступныя гады яна прысвяціла мужу і выхаванню дзяцей — Мігеля  (руск.), Паолы і Лючыі.

У кіно яна вярнулася ў канцы 1960-х гадоў, з’явіўшыся ў фільме Феліні «Сатырыкон», а затым у карціне братоў Тавіяні  (руск.) «Пад знакам Скарпіёна  (руск.)» (1969). З тых часоў яна перыядычна з’яўляецца ў невялікіх ролях у фільмах Маргерыт Дзюрас  (руск.), Жанны Маро, Ліліяны Кавані  (руск.), Даніэля Шміда  (руск.), Педра Альмадовара, Франчэска Розі  (руск.), Агусці Вільяронгі  (руск.), Ферзана Озпетэка  (руск.) і інш.

У 2000 годзе Лючыя Базэ ажыццявіла мару свайго юнацтва — адкрыла першы ў свеце Музей анёлаў. У экспазіцыі музея, размешчанага ў мястэчку Турэгана  (руск.), Сеговія, прадстаўлена больш за восемдзесят прац сучасных мастакоў з розных краін з выявамі анёлаў, а таксама розныя скульптуры з анёламі[8].

Памерла 23 сакавіка 2020 года ў Сеговіі ад пнеўманіі, выкліканай каронавірусам COVID-19[9].

Remove ads

Сям’я

  • Была ў шлюбе (1955—1967) з матадорам Луісам Мігелем Дамінгінам  (руск.) (9 снежня 1926 — 8 мая 1996)
  • Дзеці:
    • Мігель Базэ  (руск.) (нар. 3 красавіка 1956), іспанскі спявак, акцёр і рэжысёр
    • Паола Дамінгін  (ісп.) (нар. 5 лістапада 1960), іспанская актрыса
    • Лючыя Дамінгін[d] (нар. 1957), актрыса
  • Унучка — Бімба Базэ  (ісп.) (1 кастрычніка 1975 — 23 студзеня 2017), мадэль, дызайнер, спявачка (салістка гурта «The Cabriolets»), актрыса, памерла ад раку малочных залоз.
Remove ads

Выбраная фільмаграфія

Узнагароды

  • Прэмія «Легенда Капры» (2004).
  • Ордэн Грамадзянскіх заслугаў (Іспанія)[10]

Зноскі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads