Лялька (верш)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ля́лька» (польск.: Lalka) — сатырычны[1] верш-гутарка Уладзіслава Сыракомлі. У сваім творы паэт высмейвае тых, хто сурова абыходзіўся з простым людам і, не думаючы пра ягоныя патрэбы, прызнаваў сябе за лепшага[2].
Remove ads
Змест
Апавяданне вядзецца ад асобы малой дзяўчынкі. Яна не можа патлумачыць сабе ўчынкі свайго бацькі датычна простых людзей. Дзяўчынка шкадуе іх, бо яны бедныя і часта галодныя, таму пастанаўляе, што, калі вырасце, будзе пра іх клапаціцца[3].
Крытыка
Уладзімір Спасовіч пісаў:[1]
Лялька, так непадобная да таго, што ён звычайна пісаў, бо яна хлястае без міласэрнасці ў святым гневе людзей і звычаі, а як вядома, ён сам не належаў зусім да лічбы моцнай рукі майстроў слова.
Пераклады
Першы рускі пераклад выйшаў з подпісам «А. С.» быў у 1871 годзе[4], у 1955 ён увайшоў у зборнік выбраных твораў паэта[5]. У 1879 г. у складзе зборніка выбраных твораў выйшаў рускі пераклад Мемнана Пятроўскага[6].
На ўкраінскую мову перакладаў Міхайла Старыцкі, упершыню апублікаваў у зборніку «З даўняга сшытка. Песні і думы» (укр.: З давнього зшитку. Пісні і думи) 1881 г.[7]
У 1927 г. выйшлі два пераклады на беларускую мову аўтарства Браніслава Друцкага-Падбярэскага і Гальяша Леўчыка. Пазней гэты твор перакладаў Уладзімір Дубоўка[8].
Зноскі
- Spasowicz, Wł. Władysław Syrokomla (польск.). — 1881. — С. 118.
- Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 44.
- Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 44-45.
- Поэзія славянъ: сборникъ лучшихъ поэтическихъ произведеній славянскихъ народовъ въ переводахъ русскихъ писателей (руск.). — Санктпетербургъ: тип. Имп. Акад. наукъ, 1871. — 542 с.
- Кондратович, Л. Избранные произведения: перевод с польского (руск.). — Москва: Государственное издательство художественной литературы, 1953. — С. 86-89. — 293 с.
- Кондратовичъ, Л. Избранныя стихотворенія Людвига Кондратовича (Владислава Сырокомля) (руск.). — Москва: В. М. Лавровъ и В. А. Федотовъ, 1879. — Т. 1. — С. 314-317. — 462 с.
- Старицький, М. Лялька(укр.) // Мисленне древо.
- Сыракомля, У. Выбраныя творы (бел.). — 2010. — С. 116-118.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads