Ляміярв

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ляміярв
Remove ads

Ляміярв (эст.: Lämmijärv) — буйное прэснаводнае возера. Сярэдні складнік так званага Чудска-Пскоўскага азёрнага комплексу.

Хуткія факты Ляміярв, Морфаметрыя ...

Ляміярв уяўляе сабой праліў, які злучае паўночнае Чудское возера і паўднёвае Пскоўскае возера. Узровень вады ва ўсіх трох азёрах аднолькавы, арыентацыя возера — з поўначы на ​​поўдзень.

Плошча — 236 км². З агульнай плошчы возера 118 км² належыць Эстоніі. Берагавая лінія возера — 79 км, з іх у Эстоніі — 33 км.

Максімальная глыбіня Ляміярв — 15,3 м у цэнтральнай частцы, паміж расійскай вёскай Пнёва і эстонскай вёскай Мехікоарма (12,9 м у Чудскім і 5,3 м у Пскоўскім). Сярэдняя глыбіня Ляміярв — 2,5 м (у Чудскога — 8,3 м, у Пскоўскага — 3,8 м).

На возеры ёсць 12 невялікіх незаселеных астравоў, агульная плошча — 9,4 км².

Возера мае памежны характар, яго ўсходняя частка належыць Расіі (Пскоўская вобласць), заходняя — Эстоніі (паветы Тартумаа і Пылвамаа).

Remove ads

Зноскі

  1. Estonian Environmental Register Праверана 21 студзеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q12366858'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads