Лясныя пажары ў Аўстраліі (2019—2020)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лясныя пажары ў Аўстраліі 2019—2020 — масавыя пажары ў лясах Аўстраліі, у асноўным на паўднёвым усходзе краіны. Маштаб пажараў значна перавышае сярэдні падчас штогадовага сезона засухі, якая працягваецца са снежня па сакавік, у летні час у Аўстраліі. Пажары працягваюцца ад жніўня 2019 года. Па стане на 23 студзеня 2020 года ў выніку пажараў згарэла каля 6,3 мільёна гектараў лясоў (63 000 квадратных кіламетраў), агнём знішчана больш за 2500 будынкаў (у тым ліку больш за 1300 жылых дамоў) і загінула 27 чалавек[3][4][5][6][7][8]. Лічыцца, што пажары сезону 2019—2020 гадоў сталі самымі моцнымі за ўсю гісторыю назіранняў[9]. Па падліках, амаль тры мільярды жывёл пацярпелі ад бягучых пажараў[10][11], у тым ліку звыш за мільярд загінулі[12]. Разам з тым, 23 студзеня 2020 года пацярпеў катастрофу адзін пажарны самалёт, які прымаў удзел у ліквідацыі пажараў, у выніку чаго загінула трое чалавек[12].

У снежні 2019 года ўрад Новага Паўднёвага Уэльса абвясціў надзвычайнае становішча ў штаце ў сувязі з рэкорднай тэмпературай, працяглай засухай і мноствам пажараў, якія бушуюць у рэгіёне[13][14]. Для барацьбы з агнём ўрад мабілізаваў тры тысячы рэзервістаў узброеных сіл. Акрамя прызыву рэзервістаў ўлады ўзялі абавязацельства вылучыць 20 млн аўстралійскіх долараў для арэнды пажарных самалётаў[15]. Таксама ў сувязі з пажарамі ў МНС Аўстраліі пачаўся вялікі прыток добраахвотнікаў. Па дадзеных на студзень 2020 года, звыш 90% пажарных краіны з’яўляюцца валанцёрамі[16].
Галоўнымі прычынамі пажару сталі рэкордныя спякота і засухі, частыя ўдары маланак падчас навальніц у рэгіёне, станоўчы дыполь Індыйскага акіяна , ненаўмысныя і наўмысныя падпалы, а таксама іншыя. Ад верасня 2019 года ад больш за 100 пажараў пакутуюць вялікія тэрыторыі штата Новы Паўднёвы Уэльс, у прыватнасці рэгіёны Паўночнае ўзбярэжжа Новага Паўднёвага Уэльса , Сярэдняе Паўночнае Узбярэжжа , рэгіён Хантэр , горад Хаўкесбары , Валандылі , крайні захад горада Сіднэй, Блакітныя горы, Ілавара , Паўднёвае ўзбярэжжа і іншыя.
Маштаб і інтэнсіўнасць пажараў узмацнілі дыскусію аб змяненні клімату. Хоць шэраг фактараў уплывае на такія з’явы, як пажары, навукоўцы адзначаюць, што дыскусія пра глабальнае пацяпленне ў кантэксце Аўстраліі цалкам апраўданая[17].
Remove ads
Зноскі
- В Австралии разбился самолет, тушивший лесные пожары — СБ. Беларусь сегодня, 23 января 2020
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads