Ляхаўскія астравы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ляхаўскія астравыmap
Remove ads

Ля́хаўскія астравы (якуцк.: Ляхов арыылара, руск.: Ляховские острова) — група астравоў у складзе архіпелага Новасібірскія астравы. Тэрыторыя Расіі, Рэспубліка Саха (Якуція).

Хуткія факты Ляхаўскія астравы, Характарыстыкі ...

У склад Ляхаўскіх астравоў уваходзяць астравы Вялікі Ляхаўскі (раней — Бліжні[2], плошча 4600[3] км²), Малы Ляхаўскі (раней — Малы або Бліжні[2], плошча 1325[2] км²), Стаўбавы (170[3] км²) і дзве банкі на месцы былых астравоў Сямёнаўскі і Васільеўскі, дзе пасля размыву ў 2013 годзе быў знойдзены новы востраў Яя плошчай каля 500 км². Агульная плошча Ляхаўскіх астравоў 6100[1] км². Ад мацерыка астравы аддзяляе праліў Дзмітрыя Лапцева, ад вострава Фадзееўскіпраліў Саннікава. Вышыні да 270 м (293 м, гара Эмій-Тас на востраве Вялікі Ляхаўскі[1]).

Астравы складзены з мезазойскіх сланцаў і пясчанікаў, прарваных гранітоідамі, азёрнымі і дэлювіяльнымі суглінкамі са слаямі выкапнёвага лёду[2]. Маюцца азёры тэрмакарставага паходжання і рэкі (Этэрыкан і Блудная на востраве Ляхаўскі[1]). Расліннасць — асакова-злакавая тундра. Жывёльны свет прадстаўляюць пясец і белы мядзведзь[2].

Remove ads

Гістарычныя звесткі

Група астравоў адкрыта ў 1712 годзе і названа ў гонар рускага прамыслоўца Івана Ляхава. З 1941 года на астравах дзейнічала палярная станцыя[3].

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads