Ліберальна-дэмакратычная партыя (Японія)

палітычная партыя ў Японіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ліберальна-дэмакратычная партыя (яп.: 自由民主党 дзію: мінсюта:), ЛДП — японская палітычная партыя[en].

Хуткія факты Ліберальна-дэмакратычная партыя, Лідар ...
Remove ads

Гісторыя

ЛДП была ўтворана 15 лістапада 1955 года ў выніку зліцця дзвюх партый: ліберальнай і дэмакратычнай, якія выступілі адзіным фронтам супраць набіраючых папулярнасць сацыялістаў. Узначаліла яе выконваючая абавязкі старшыні камісія ў складзе Іціра Хатаямы, Такэторы Агаты[en], Бамбоку Она[ja] і Букіці Мікі[en]. Мерапрыемствы з нагоды ўтварэння найбуйнейшай партыі ў Японіі праходзіла ва ўніверсітэце Цюо[en] ў Токіо. У той жа дзень былі прынятыя «Дэкларацыя аб заснаванні партыі», «Праграма», «Хартыя партыі», «Місія партыі», і «Палітычная праграма партыі». Першым старшынёй ЛДП на пазачарговым з’ездзе ў красавіку 1956 быў абраны прэм’ер-міністр Іціра Хатаяма. У далейшым гэтая партыя стала вядучай у Японіі. Усе лідары партыі, за выключэннем Ехэя Кона і Садакадзу Танігакі, з’яўляліся адначасова прэм’ер-міністрамі.

Пачынаючы з 1955 года, партыя амаль нязменна з’яўлялася кіруючай. З 1983 па 1986 складала кааліцыю з Новым ліберальным клубам[en]. Улетку 1993 года ў ЛДП адбыўся раскол, у выніку якога яна ў жніўні 1993 года на 11 месяцаў перайшла ў апазіцыю, саступіўшы ўладу кааліцыйным урадам. У 1994—1996 гг. складала кааліцыю з сацыялістычнай партыяй, якую ўзначальваў лідар сацыялістаў Тамііці Мураяма. У 1996—2009 гг., зноў заняўшы лідзіруючыя пазіцыі, партыя нязменна фарміравала ўрад краіны пры падтрымцы дробных партый.

Па выніках парламенцкіх выбараў 30 жніўня 2009 года перайшла ў апазіцыю, аднак змагла вярнуць статус кіруючай партыі па выніках датэрміновых выбараў 2012 года[2].

Па выніках парламенцкіх выбараў ліпеня 2019 года ЛДП захавала большасць у верхняй палаце, аднак колькасць прадстаўнікоў скарацілася са 123 да 113[3].

Remove ads

Палітычная пазіцыя

Ліберальна-дэмакратычная партыя падтрымліваецца галоўным чынам кансерватыўна настроеным сельскім насельніцтвам, а таксама карыстаецца прызнаннем у бюракратыі, буйных карпарацыях (Кэйрэцу) і работнікаў разумовай працы.

Ва ўнутранай палітыцы партыя прытрымліваецца кансерватыўнага курсу і працягвае карыстацца падтрымкай большай часткі насельніцтва. Але ў сувязі са статусам кіруючай партыі, нярэдка з’яўляюцца абвінавачванні ў выкарыстанні «адміністрацыйнага рэсурсу». Таксама ЛДП турбуюць фінансавыя скандалы.

У адрозненне ад левых партый, ЛДП ніколі не мела выразнай палітычнай ідэалогіі і філасофіі. Партыйныя дзеячы прытрымліваюцца пазіцый, якія можна ахарактарызаваць такім чынам: больш правыя, чым апазіцыйныя партыі і не такія радыкальныя, як нелегальныя правыя групоўкі. Палітыка ЛДП традыцыйна асацыюецца з наступнымі мэтамі: хуткі эканамічны рост на аснове экспарту, цеснае супрацоўніцтва са ЗША. Рэформы, якія праводзяцца партыяй у апошнія гады, накіраваны на спрашчэнне бюракратычнай сістэмы, прыватызацыю дзяржаўных прадпрыемстваў, прыняцце мер, уключаючы падатковую рэформу, звязаных са старэннем насельніцтва. Іншымі прыярытэтамі палітыкі 1990-х з’яўляліся ўзмацненне ўплыву Японіі ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, павышэнне ўнутранага попыту, развіццё навукі і пабудова інфармацыйнага грамадства.

Напярэдадні выбараў у Палату дарадцаў 2016 года партыя заяўляла пра неабходнасць змяніць артыкул 9 Канстытуцыі Японіі, у якім усталяваная забарона на вядзенне Японіяй вайны і стварэнне сухапутных, марскіх і ваенна-паветраных узброеных сіл. Кааліцыя на чале з прэм’ер-міністрам Сіндза Абэ лічыла дадзены артыкул відавочным анахранізмам і патрабавала яго адмены, паказваючы на патэнцыйную ваенную пагрозу з боку КНДР. Адпаведная папраўка ў Канстытуцыю можа быць прынятая 2/3 галасоў дэпутатаў абедзвюх палат парламента, пасля чаго яна павінна быць адобрана на ўсенародным рэферэндуме. Для дасягнення гэтай мэты ў кааліцыі ЛДП-Камэйта ўжо ёсць неабходная большасць галасоў у ніжняй палаце парламента[4].

Савет па знешняй палітыцы кіруючай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі ўхваліў пагадненне аб усебаковым рэгіянальным эканамічным партнёрстве, заключаным 15 лістапада 2020 года.

Remove ads

Кіраўніцтва

Старшыня партыі мае права прызначаць генеральнага сакратара, старшыню Палітычнага савета, членаў Выканаўчага савета і Фінансавага камітэта. Старшыня абіраецца тэрмінам на 3 гады. Для вылучэння кандыдатуры на вышэйшую пасаду ў ЛДП неабходна заручыцца падтрымкай не менш за 20 членаў партыі, якія з’яўляюцца дэпутатамі парламента. Ва ўнутрыпартыйным таемным галасаванні ўдзельнічаюць парламентарыі ад ЛДП і члены рэгіянальных аддзяленняў — па тры ад кожнай з 47 японскіх прэфектур. Для перамогі трэба набраць больш за 50 % галасоў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. "Апазіцыя перамагала на парламенцкіх выбарах у Японіі"(руск.). Лента.ру. 2012-12-16.
  2. У Японіі падвялі вынікі выбараў у верхнюю палату парламента (руск.). Расійская газета. Праверана 24 ліпеня 2019.
  3. Жалтоў М. В.. Японія: перамога «партыі вайны» або «абэноміка» ў дзеянні (руск.)(недаступная спасылка). ІнтэрВыбарчкам (13 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2016. Праверана 14 жніўня 2016.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads