Ліберыйскі долар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліберы́йскі дола́р (код ISO 4217: LRD) — афіцыйная валюта Ліберыі з 1847 да 1907 года і з 1943 года да нашых дзён. Дзеліцца на 100 цэнтаў. Звычайна вызначаецца знакам «$», ці «L$» каб адрозніць ад іншых доларавых валют.
Remove ads
Першы долар
Першы ліберыйскі долар быў уведзены ў абарачэнне ў 1847 годзе. Ён замяніў долар ЗША і знаходзіўся ў абарачэнні да 1907 года, калі быў заменены Брытанскім Заходнеафрыканскім фунтам.
Другі долар
Амерыканская валюта замяніла Брытанскі Заходнеафрыканскі фунт у Ліберыі ў 1935 годзе. Пачынаючы з 1937 года Ліберыя чаканіла ўласныя манеты, якія існавалі паралельна з амерыканскім доларам. У 1943 годзе ліберыйскі долар быў зноў уведзены ў абарачэнне, стаўшыся нацыянальнай валютай. Пасля выбараў Чарльза Тэйлара ў 1997 годзе, была выпушчаная новая серыя банкнот.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads