Лібярполь (вадасховішча)
вадасховішча ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лібярполь, Гута — вадасховішча ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Размешчана за 28 км на паўночны ўсход ад г. Пружаны, за 0,5 км на захад ад в. Лібярполь, на каналізаваным участку р. Цемра. Створана ў 1979 г. паводле праекта Белгіправодхоза для арашэння зямель і рыбагадоўлі. Рэчышчавае, сезоннага рэгулявання.
Плошча воднага люстэрка — 2,9 км², даўжыня — 3,1 км, шырыня: найбольшая — 2,2 км, сярэдняя — 0,94 км; глыбіня: найбольшая — 2,4 м, сярэдняя — 1,42 м. Даўжыня берагавой лініі — 4,8 км. Аб’ём: поўны — 4,2 млн м³, карысны — 3,1 млн м³[1]. Ваганні ўзроўня да 1,5 м.
Плошча вадазбору р. Цемра ў створы гідравузла — 97,7 км², адлегласць ад вусця — 10,2 км. Вадазбор раўнінны, разаранасць — 15%, лясістасць — 35%, забалочанасць — 30%.
Сярэдні гадавы сцёк за шматгадовы перыяд у створы падводзячага канала — 4,4 млн м³. Жыўленне ракі — змешанае з перавагай снегавога.
У склад збудаванняў гідравузла ўваходзяць дамба і плаціна. Плаціна земляная, даўжынёй 2056 м, аднародная, верхавы адхон пакатага залажэння, умацаванне за кошт травянога полага, у раёне вадазброса — жалезабятоннымі плітамі, максімальная вышыня плаціны — 1,7 м, сярэдняя — 1,5 м, шырыня плаціны па грэбні — 6,6 м. Прапускная здольнасць плаціны — 4 м³/с[2]. Загараджальная дамба земляная, даўжынёй 1870 м, умацаванне верхавога адхону — за кошт травянога полага, максімальная вышыня плаціны — 10,7 м, шырыня плаціны па грэбні — 6,5 м. Дамба абвалавання — земляная.
Вадасховішча выкарыстоўваецца для ўвільгатнення сельскагаспадарчых угоддзяў, а таксама ў якасці месца адпачынку і аматарскага рыболоўства. Эксплуатуе вадасховішча УП «Пружанскае ПМС».
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads