Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка — наратыўная хроніка лівонскага паходжання, 2-я паводле часу стварэння лівонская наратыўная хроніка (пасля Хроніка Лівоніі Генрыха Латвійскага). Напісана каля 1290 на сярэдненямецкім дыялекце і складаецца з 12017 вершаваных радкоў.
Хроніка апісвае падзеі ад сяр. 12 ст. да 1290 і з’яўляецца творам г.зв. рыцарскай паэзіі. У апісанні падзей увага засяроджана на войнах: падрабязна апісаныя войны Лівонскага ордэна з курамі, семігаламі, эстамі. Адносна шмат увагі прысвечана Літве і Русі, іх унутраным справам.
Аўтарам хронікі доўгі час памылкова лічыўся Дзітлеб фон Альнпеке.
Уся хроніка ўтрымівае толькі тры гадавыя даты — 1143, 1279, 1290 гады. У пачатковай частцы хронікі шмат памылак і недакладнасцяў, больш верагоднай інфармацыя робіцца пачынаючы ад першых дзесяцігоддзяў 13 ст., і асабліва дакладнай — ад 1270-х гадоў. Часам аўтар не вытрымліваў фактычнай дакладнасці ў дагоду рыфме.
Летапіс з’яўляецца самай каштоўнай першакрыніцай па, і адной з дзвюх асноўных першакрыніц па дзяржаваўтварэнню ВКЛ (Гл. таксама: Галіцка-Валынскі летапіс).
Remove ads
Літаратура
- Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. — 2-е выд. — Жэшаў, 2000. — ISSN 1230-512X — С.11,12.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads