Ліга (музыка)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліга ў сучаснай музычнай натацыі — дугападобная тонкая лінія з невялікім патаўшчэннем да сярэдзіны, якая аб’ядноўвае дзве ці больш ноты.

Функцыянальнае прызначэнне
Па сваім функцыянальным прызначэнні лігі падзяляюцца на наступныя тыпы:
- злучальная ліга — ліга, якая выкарыстоўваецца для пазначэння бесперапыннага гучання сумежных нот аднолькавай вышыні.
- фразіровачная ліга — ліга, якая аб’ядноўвае ноты рознай вышыні і ўжываецца для ўказання на складную манеру іх выканання (легата). Акрамя таго, фразіровачная ліга паказвае пачатак і заканчэнне музычнай фразы.
- вакальная ліга
- штрыхавая ліга
- французская ліга — ліга, якая павялічвае працягласць ноты настолькі, наколькі трэба выканаўцу. Сустракаецца рэдка[1].
- партамента[2]
- пецітная ліга
Remove ads
Напісанне
У некаторых выпадках замест суцэльнай лігі ўжываецца пункцірная. Гэта вызначае або яе факультатыўнасць, або ўмоўнасць ужывання.
Гл. таксама
- Лігатура (нотны запіс)
Зноскі
- Знакі павелічэння працягласці гукаў і паўзаў – Дапаможнік (руск.) . MyGuitars (25 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2021. Праверана 18 снежня 2021.
- Портаменто Архівавана 18 ліпеня 2012. // Риман Г. Музыкальный словарь [Пер. с нем. Б. П. Юргенсона, доп. рус. отд-нием]. — М.: ДиректМедиа Паблишинг, 2008.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads