Лідзія Аляксандраўна Ільіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лідзія Аляксандраўна Ільіна (14 (27) лютага 1915, Міхайлаў[1] — 1994, Бішкек) — кіргізскі графік. Народная мастачка Кіргізіі (1963).
Remove ads
Біяграфія
Вучылася ў Маскоўскім мастацкім інстытуце (1933—39). З 1939 года ў Кіргізіі. Удзельнічала ў афармленні Кіргізскага тэатра оперы і балета (1952—54).
У станковай графіцы галоўнае месца займае вобраз жанчыны. Сярод твораў: серыі «Слова пра кіргізскую жанчыну» (1958), «Моладзь Кіргізіі» (1966), «Мацярынства» (1967), «Мой сучаснік» (1977), асобныя аркушы «Ноч» (1954), «На Ісык-Кулі» (1956) і інш., якім уласцівы лірыка-эпічны лад. Аўтар ілюстрацый да кніг («Вершы і паэмы» А. С. Пушкіна, 1971) і інш., жывапісных твораў («Коні», 1940; «Апошняя бавоўна», 1946; «Восень», 1950).
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
- Сярэбраны медаль АМ СССР, 1959.
- Дзяржаўная прэмія СССР, 1971.
- Медаль на Міжнароднай выстаўцы мініяцюрнай графікі ў Чэхаславакіі, 1974.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads