Лідзія Анатольеўна Таран
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лідзія Анатольеўна Таран (укр.: Лідія Анатоліївна Таран; нар. 19 верасня 1977, Кіеў, УССР) — украінская тэлевядучая. Уладальніца прэмій «Телезірка» і «Телетріумф». Валодае англійскай і французскай мовамі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў Кіеве, у сям’і журналістаў[1]. Да жніўня 2010 года была ў грамадзянскім шлюбе з вядучым Андрэем Даманскім[2], з якім мае дачку Васілісу[3]. Любіць вандроўкі і горныя лыжы[4]. Даволі часта мяняе імідж.
Прафесійная дзейнасць
Пачала журналісцкую кар’еру з радыё, аднак вядомасць атрымала на тэлебачанні. Акрамя асноўнай прафесіі, Таран паспяхова займаецца ўласным сацыяльным праектам «Здійснити мрію», мэта якога — рэалізаваць мары цяжкахворых дзяцей ва Украіне.
- 1994—1995 — вядучая інфармацыйна-забаўляльных праграм радыё «Промінь», «Довіра».
- 1995—1998 — рэдактар і вядучая праграм на некалькіх радыёстанцыях.
- 1998—2004 — вядучая на «Новым канале» («Репортер», «Спортрепортер», «Підйом», «Гол»)
- 2005—2009 — вядучая на «5 канале» («Час новин»)
- з 2009 — вядучая на тэлеканалах «1+1» («Я люблю Україну», «Сніданок з 1+1», «ТСН») і 2+2 («ПроФутбол»)
Удзельнічала ў трэцім сезоне праекта «Танцюю для тебе». У снежні 2011 года ўдзельнічала ў шоў «Краса по-українськи». У 2012 годзе прыняла ўдзел у праекце канала «1+1» «І прийде кохання».
Remove ads
Узнагароды
- «Телетріумф» у намінацыі «Вядучы інфармацыйнай праграмы»
- 2003 — «Телетріумф» у намінацыі «Спартыўны каментатар, вядучы спартыўнай праграмы»
Зноскі
- Лідія Таран: Я жодного разу не писала резюме(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 серпня 2016. Праверана 6-07-2016.
- Лидия Таран. Праверана 2016-12-18.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads