Лідзія Маркаўна Балкавец
беларуская бібліятэкарка і батанік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лідзія Маркаўна Балкавец[1] — беларуская бібліятэкарка і батанік, спецыялістка ў галіне раслінаводства[2].
У 1914 годзе член камітэта Мінскага аддзялення Расійскага таварыства абароны жанчын. З лістапада 1914 года як сястра міласэрнасці Мінскай грамады сёстраў міласэрнасці Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа працавала ў Мінскім ваенным шпіталі[3].
У 1918—1924 гадах загадчыца публічнай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна ў Мінску.[4][5]
Удзельніца Трэцяга Усесаюзнага з’езду батанікаў у Ленінградзе 8-15 студзеня 1928 года, выступала з дакладам «Растительный мир в быту белорусского крестьянина».[6]
Перапісвалася з этнографам Барысам Сакаловым .[7]
У 1929 годзе супрацоўніца Інстытута беларускай культуры[8]. Жыла ў Мінску па вуліцы Луначарскага, д. 6, кв. 6[8]. Адна з асноўных калектараў гербарыяў Інбелкульта, потым Беларускай акадэміі навук (цяпер захоўваюцца ў ІЭБ НАНБ)[9], у 1920-1940 гады ўнесла 747 узораў[10].
Лабарант у першым (з 1931) калектыве Цэнтральнага батанічнага саду Беларускай акадэміі навук.[11]
Аўтарка прац па тэорыі бібліятэчнай справы, пра лекавыя і карысныя расліны, па ахове лекавых і дзікарослых раслін[2].
Remove ads
Бібліяграфія
- Балковец Л. О нормах библиотечного труда // Красный библиотекарь. — 1924. — № 4-5. — С. 183—186.
- Балковец Л. Профессиональная пригодность к библиотечной работе // Красный библиотекарь. — 1925. — № 4. — С. 86-94.
- Балкавец Л. Кароткі нарыс расьліннасьці Банцараўшчыны Менскае акругі // Наш край, № 11 (50), 1929. — С. 41-47.
- Дзікарастучыя лекавыя і іншыя карысныя расьліны БССР / Л. Балкавец. — Менск : Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Сельгассектар, 1932. — 87, [1] с.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads