Лідзія Сцяпанаўна Навахацкая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лідзія Сцяпанаўна Навахацкая (1893 — ?) — беларуская актрыса.
Біяграфія
Працавала ў Беларускім савецкім тэатры (1918), Першым таварыстве беларускай драмы і камедыі (1919). 3 1920 года ў БДТ (дакладна вядома пра яе ўдзел у спектаклях да 1930).
Творчасць
Выконвала гераічныя і характарныя ролі. Сярод роляў: Паўлінка (аднайменная п’еса Я. Купалы), Марыся («Ганка» У. Галубка), пані Зубкоўская («Панскі гайдук» Н. Бываеўскага), Кавецкая («Над Нёманам» М. Грамыкі), Параска («На Купалле» М. Чарота), Малання, Домна, Наста («Кар’ера таварыша Брызгаліна», «Перамога», «Запяюць верацёны» Е. Міровіча), Ніколь («Мешчанін у дваранах » Мальера), Лаксандра («Мост» Я. Рамановіча) і інш.
Remove ads
Літаратура
- Навахацкая Лідзія Сцяпанаўна // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads