Лідзія Паўлаўна Скоблікава
канькабежка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лідзія Паўлаўна Ско́блікава[3] (руск.: Ли́дия Па́вловна Ско́бликова; нар. 8 сакавіка 1939, Златавуст, Чалябінская вобласць) — савецкая канькабежка, адзіная 6-разовая алімпійская чэмпіёнка ў гісторыі канькабежнага спорту, абсалютная чэмпіёнка Алімпіяды-1964 у Інсбруку. Заслужаны майстар спорту СССР (1960), кандыдат гістарычных навук (1982), прафесар.
Лідзія Паўлаўна — кавалер двух ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэна «Знак Пашаны» і ордэна «За заслугі перад Айчынай» III ступені.
Двухразовая алімпійская чэмпіёнка 1960 года (1500 і 3000 м). 4-разовая чэмпіёнка Алімпіяды-1964 (500, 1000, 1500 і 3000 м). Заняла 4-е месца ў 1960 годзе на дыстанцыі 1000 м, а ў 1968 годзе — 6-е на 3000 м і 11-е на 1500 м. Двухразовая абсалютная чэмпіёнка свету (1963, 1964). Рэкардсменка свету на дыстанцыях 1000 м (1963—1968), 1500 м (1960—1962) і 3000 м (1967).
Выступала за чалябінскі «Буравеснік», а ў канцы кар’еры — за маскоўскі «Лакаматыў».
Remove ads
Зноскі
- Скобликова Лидия Павловна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Lidiya Skoblikova // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads