Ліелстраўпскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліелстраўпскі замак (лат.: Lielstraupes pils) — помнік архітэктуры ў Цэсіскім краі Латвіі.
Remove ads
Гісторыя
Узнік як рэзідэнцыя васала рыжскага арцыбіскупа. Указаная над брамай замка дата (1263) лічыцца годам яго будаўніцтва.
Каля 1600 года была ўзведзена вежа. З другой паловы XIII стагоддзя да 1625 года замак належаў сям’і Розен. У часы польскага валадарства ў замку размяшчаўся кляштар.
З 1723 года замак належаў губернатару Петэру дэ Ласі, затым генерал-губернатару Джорджу Броўну.
У 1866 годзе замак быў набыты генералам баронам Іаганам Густавам фон Розен (1797—1872) і зноў заставаўся ўласнасцю сям’і Розен да ад’езду Ганса Розена ў Германію ў 1939 годзе.
Сур’ёзна пашкоджаны агнём у 1905 годзе, замак быў адноўлены ў 1906—1909 гадах архітэктарам Вільгельмам Бакслафам.
Паступова паблізу замка сфарміравалася сучаснае сяло Страўпэ.
У гады савецкай улады, з 1949 па 1959 год, у замку размясцілася машынна-трактарная станцыя. У гэты час тут таксама былі абсталяваны навучальныя памяшканні, майстэрні і інтэрнат трактарыстаў. З 1963 года да 1 студзеня 2018 года ў замку размяшчалася наркалагічная бальніца. З інтэр’ераў захаваліся дубовыя лесціцы, дзвярныя палотны і паркет, а таксама прыгожыя кафляныя печы, пабудаваныя ў пачатку XX стагоддзі. На сцяне вежы замка, якая выходзіць ва ўнутраны двор, знаходзіцца гадзіннік з драўляных дэталяў.
Remove ads
Зноскі
- Latvijas Vēstnesis — Latvijas Vēstnesis, 1993. Праверана 18 лістапада 2017.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads