Лізавета Сяргеяўна Пракопчык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лізавета Сяргеяўна Пракопчык (нар. 7 студзеня 1999, Магілёў) — беларуская грамадская і палітычная дзяячка. З 2025 года віцэ-спікер Каардынацыйнай рады. Лідар фракцыі «Моладзевы наступ», актывістка студэнцкага руху.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў Магілёве, але праз год бацькі перавезлі сям’ю ў Пружаны. Жыла там да 17 гадоў, пасля чаго ў 2016 годзе паступіла на факультэт нямецкай мовы ў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і пераехала жыць у сталіцу[2][3]. У 2020 годзе была выключаная з вучобы за ўдзел у пратэстным руху[3].
12 лістапада 2020 года, падчас прыходу сілавікоў на яе афіцыную кватэру, з’ехала з краіны праз Расію ва Украіну. Ва Украіне працавала ў бары «Карма». У першы дзень поўнамаштабнага ўварвання Расіі 24 лютага 2022 года з’ехала з Украіны ў Польшчу[2].
Працуе даследчыцай і праектнай менеджаркай у даследчым інстытуце «Палітычная сфера»[2].
Remove ads
Грамадская і палітычная дзейнасць
У 2017 годзе паудзельнічала ў пратэстах «недармаедаў», з-за чаго была затрымана на 13 сутак арышту. Пасля вызвалення пазнаёмілася з Яўгенам Міхасюком і далучылася да Задзіночання беларускіх студэнтаў. У 2019 годзе падала ананімную скаргу на Аляксандра Лукашэнку. У 2020 годзе, на фоне каранавіруса, удзельнічала ў акцыі з раздачай медыцынскіх масак «Ха-ха, я тут памру»[2].
21 мая 2025 года была абраная другім віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады трэцяга склікання. За яе кандыдатуру прагаласаў 41 дэлегат (усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 47 з 79 чальцоў)[3].
Remove ads
Погляды
Прытрымліваецца лібертарыянскіх і анарха-капіталістычных поглядаў. Прыхільніца свабоднага рынку[2].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads