Ліз Трас

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ліз Трас
Remove ads

Элізабет Мэры «Ліз» Трас (англ.: Elizabeth Mary "Liz" Truss; нар.26 ліпеня 1975, Оксфард) — брытанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Ліз Трас, Дзяржаўны сакратар па справах навакольнага асяроддзя, харчавання і сельскай гаспадаркі[d] ...

Лідар Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі з 5 верасня па 24 кастрычніка 2022 года, Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі з 6 верасня па 25 кастрычніка 2022 года. Займала пасаду 50 дзён, стаўшы самым нядоўгім прэм’ерам у гісторыі Вялікабрытаніі.

Стала трэцяй жанчынай Прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі (пасля Маргарэт Тэтчэр і Тэрэзы Мэй). У мінулым — Міністр навакольнага асяроддзя, харчавання і сельскай гаспадаркі Вялікабрытаніі (2014—2016), Міністр юстыцыі Вялікабрытаніі і першая ў гісторыі жанчына лорд-канцлер (2016—2017), Міністр знешняга гандлю Вялікабрытаніі (2019—2021), Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі (2021—2022).

Remove ads

На чале ўрада

Ліз Трас сутыкнулася з незадаволенасцю з боку аднапартыйцаў. У прыватнасці, Кансерватыўная партыя абяцала скараціць міграцыю ў Брытанію, але Трас фактычна адмовілася выконваць абяцанні. Яна адхіліла Суэлу Брэверман з пасады міністра ўнутраных спраў, бо тая абараняла меркаванне скараціць агульную міграцыю. Больш 20 дэпутатаў-кансерватараў публічна крытыкавалі Ліз Трас, прычым 13 публічна заклікалі яе выйсці ў адстаўку.

Прызначаны Ліз Трас міністр фінансаў Квасі Квартэнг у верасні абвясціў аб новым бюджэце, які прадугледжвае самае вялікае скарачэнне падаткаў за паўстагоддзя. Такім чынам яна хацела стымуляваць эканамічны рост. Рашэнне выклікала падзенне фунта да рэкордна нізкага ўзроўню і крытыку з боку МВФ. План на фоне энергетычнага крызісу аказаўся нерэалістычным.

Папулярнасць Трас моцна зменшылася, выбаршчыкаў непакоіў магчымы эканамічны хаос у краіне. Банку Англіі давялося ўмяшацца, каб стабілізаваць рынак дзяржаўнай запазычанасці і аднавіць давер.

Палітычны хаос павялічыўся ў наступныя дні на фоне міжпартыйнай барацьбы. Урэшце кансерватары рашылі прымусіць Ліз Трас пайсці. Многія заканадаўцы-кансерватары палічылі, што ў іх няма шанцаў выйграць выбары ў 2024 годзе з Трас на чале[7].

Thumb
Ліз Трас абвяшчае аб адстаўцы з пасады прэм’ер-міністра.

Ліз Трас выйшла ў адстаўку праз 6 тыдняў пасля прызначэння. Гэта антырэкорд знаходжання на пасадзе брытанскага прэм’ера.

Remove ads

Зноскі

1. Who's who(untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X

2. Pas L. v. Genealogics — 2003.

3. Landler M. A Hawkish Diplomat Takes Control, Facing Hard Times and Johnson’s Ghost — 2022.

4. LittleSis — 2009. Праверана 6 верасня 2022.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads