Лілія Леанідаўна Плыгаўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лілія Леанідаўна Плыгаўка (нар. 1961, Баранавічы) — беларуская і літоўская мовазнавец, даследчыца беларускай мовы ў Літве, выкладчыца. Доктар філалагічных навук (2017).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў 1961 годзе ў Баранавічах. Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «беларуская і руская мовы і літаратуры», пасля там жа скончыла аспірантуру. Абараніла кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі[2].
Працавала ў школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот, потым выкладала беларускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе. У 1991 годзе пасля перамоў з Міністэрствам адукацыі Літвы атрымала запрашэнне ўзначаліць кафедру беларускай мовы і літаратуры ў Віленскім педагагічным універсітэце (цяпер — Віленскі ўніверсітэт імя Вітаўта Вялікага)[3]. Узначальвала кафедру беларускай філалогіі і міжкультурных камунікацый[3]. Пад яе кіраўніцтвам у 2009 годзе быў створаны Цэнтр беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры пры ўніверсітэце. Таксама ўзначальвала Літоўскую асацыяцыю беларусістаў[2].
Пад яе кіраўніцтвам у Вільні была створана Беларуская гімназія імя Францыска Скарыны[2]. Удзельнічае ў культурна-асветніцкіх праектах, выкладае мовы прыватна і дыстанцыйна, у тым ліку ў межах моўнага клуба «Спазнай праз мову Беларусь»[2].
Remove ads
Навуковыя інтарэсы
Даследуе беларускую мову, беларускую мову ў Літве, міжкультурныя камунікацыі, лексіка чыгуначнага транспарту[3].
Узнагароды
Атрымала ў 2024 годзе срэбраны медаль пашаны «За заслугі» ад Дэпартамента нацыянальных меншасцяў Літвы[2].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads