Лілія Фёдараўна Ерусалімчык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лілія Фёдараўна (Файваўна) Ерусалімчык (нар. 3 чэрвеня 1930, г. Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі журналіст, краязнавец.

Хуткія факты Лілія Фёдараўна Ерусалімчык, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. У 1963—1985 гадах працавала карэспандэнт барысаўскай раённай газеты «Камуністычная праца», уласным карэспандэнтам абласной газеты «Мінская праўда». У 1997 годзе выехала ў Ізраіль.

Член Саюза журналістаў Беларусі.

Краязнаўчая дзейнасць

На працягу шматлікіх гадоў вяла актыўную пошукава-краязнаўчую працу. Займалася вывучэннем гісторыі французскага добраахвотніцкага знішчальнага авіяцыйнага палка «Нармандыя-Нёман», яго ўдзелам у вызваленні Барысаўшчыны. Уваходзіла ў склад праўлення Беларускага аддзялення таварыства «СССР — Францыя»[ru].

Аўтар кнігі «Памятаюць тыя, каму выпала жыць» (1988). У суаўтарстве выдадзены: «Барысаў. Гісторыка-эканамічны нарыс» (1976, 1987), а таксама «Бярэзіна, год 1812-ы» (1991). Аўтар шэрагу публікацый краязнаўчай тэматыкі.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads