Лінкальнс-Ін-Філдс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лінкальнс-Ін-Філдс (Lincoln’s Inn Fields) — плошча-парк на мяжы лонданскіх акруг Вэстмінстэр і Кэмдэн, на поўдзень ад Холбарна, самая вялікая плошча ў Лондане. Яе ўзнікненне злучаюць з горадабудаўнічай дзейнасцю Ініга Джонса напачатку XVII стагоддзя, а сваю назву яна бярэ ад бліжэйшай адвакацкай палаты Лінкальнс-Ін (гл. судовыя іны).
Найбольш выдатныя будынкі на Лінкальнс-Ін-Філдс — дом-музей Джона Соўна, Ліндсі-хаус (меркавана, адно з месцаў дзеяння дзікенсаўскага «Халоднага дому») і геаргіянская рэзідэнцыя герцага Ньюкасла, Ньюкасл-хаус. Існуе меркаванне, што тутэйшы парк паслужыў правобразам Цэнтральнага парку ў Нью-Ёрку. Ён абсталяваны пляцоўкамі для гульні ў тэніс і нетбол.
Remove ads
Зноскі
- Parks and Gardens (polygons) // National Heritage List for England Праверана 7 мая 2022.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads