Лінія Бенрата
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лінія Бенрата – ізаглоса maken / machen унутры нямецкай моўнай прасторы. Дадзеная лінія праходзіць з захаду на ўсход праз гарады Ахен, Бенрат (раён Дзюсельдорфа), Ольпе, Касель, Нордхаўзен, Ашэрслебен, перасякае Эльбу і працягваецца ў Берліне і Франкфурце-на-Одэры. Названа паводле назвы паўднёвага раёна Дзюсельдорфа – Бенрата, дзе лінія перасякае раку Рэйн.

Лінія Бенрата лічыцца моўнай мяжой паміж ніжненямецкімі і верхненямецкімі дыялектамі.
На працягу апошніх дзесяцігоддзяў колькасць носьбітаў ніжненямецкіх дыялектаў на поўначы Брандэнбурга і федэральнай зямлі Саксонія-Ангальт значна знізілася. З гэтай, а таксама шэрагу іншых прычын лічыцца, што сёння лінія Бенрата пасунулася на поўнач.
Remove ads
Гл. таксама
- Лінія Санкт-Гаара
- Лінія Шпаера (Майнская лінія)
- Лінія Юрдынгена
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
