Лісбет Пальмэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Лісбет Крысціна Пальмэ, народжаная Бек-Фрыс (шведск.: Anna Lisbeth Christina Palme; 14 сакавіка 1931 — 18 кастрычніка 2018) — шведскі дзіцячы псіхолаг, старшыня ЮНІСЕФ і жонка шведскага прэм’ер-міністра Улафа Пальмэ да ягонага забойства ў 1986 годзе.
Remove ads
Біяграфія
Ранняе жыццё і вучоба
Ганна Лісбет Крысціна Бек-Фрыс нарадзілася ў сям’і інжынера-будаўніка і барона Крысціяна Бек-Фрыс і яго жонкі Ганны-Лізы[6]. Пасля заканчэння ў 1950 годзе Nya Elementarskolan för flickor (Новай пачатковай школы для дзяўчынак), школы Ганны Альстром у Стакгольме, яна вучылася ў Стакгольмскім універсітэце, які скончыла летам 1955 года[7].
Кар’ера
Пальмэ працавала дзіцячым псіхолагам і на працягу пэўнага перыяду працавала ў Савеце акругі Стакгольм, а потым у сацыяльным аддзеле графства Стакгольм[8].
Яна была старшынёй шведскага камітэта ЮНІСЕФ у перыяд з 1987 па 1999 год[9] і на гэтай пасадзе праводзіла агітацыю супраць сексуальнай эксплуатацыі дзяцей[10]. Яна стала міжнароднай старшынёй ЮНІСЕФ у перыяд з 1990 па 1991 год[11].
Пальмэ была членам камітэта Арганізацыі афрыканскага адзінства па расследаванні генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе[12].
У 1993 годзе Лісбет Пальмэ была ўзнагароджана медалём Яго Вялікасці Караля Швецыі, а таксама была афіцэрам Ордэна Бернарда О’Хігінса.
Remove ads
Асабістае жыццё
Лісбет выйшла замуж за палітыка Улафа Пальмэ 9 чэрвеня 1956 года. Пазней ён стаў прэм’ер-міністрам Швецыі — спачатку ў 1969—1976 гадах і зноў у 1982—1986 гадах[13]. У іх нарадзілася тры сыны: Ёакім, Мартэн і Маціас[14]. Пара была ў шлюбе амаль 30 гадоў, пакуль Улаф Пальмэ не быў забіты ў 1986 годзе.
Лісбет Пальмэ была відавочцай забойства свайго мужа ў ноч на 28 лютага 1986 года[13]. Падчас судовага разбору яна назвала Крыстэра Петэрсана вінаватым у забойстве. Па словах прысутнага дэтэктыва, яна таксама заўважыла, нібыта Петэрсан відавочна быў алкаголікам[15][16]. Некаторыя тлумачылі каментары так, быццам ёй паведамілі, што падазраваны быў алкаголікам і наркаманам. Некалькі экспертаў паказвалі на магчымасць таго, што Лісбет Пальмэ магла вызначыць не таго чалавека[17]. У выніку суд апраўдаў Петэрсана.

Remove ads
Смерць
Пальмэ памерла 18 кастрычніка 2018 года, некаторы час пакутуючы ад нявызначанай хваробы[16]. Ёй было 87.
Зноскі
- Anna Lisbeth Christina Palme Праверана 2 ліпеня 2020.
- Lisbeth Palme har avlidit Праверана 2 ліпеня 2020.
- svt.se — Sveriges Television. Праверана 19 кастрычніка 2018.
- Lisbeth Palme // (unspecified title) Праверана 2 ліпеня 2020.
- Palme, S Olof J(шведск.).
- Bilden Palme helst hade sluppit vara med på (шведск.). Svenska Dagbladet.
- Stefan Löfven: 'Hade många fina samtal med Lisbeth Palme' (шведск.). Sveriges Television (18 кастрычніка 2018).
- Lisbet Palme var en orädd och kraftfull förespråkare för barns rätt (шведск.). UNICEF Sveriges blog (18 кастрычніка 2016).
- "Sexual Exploitation Is Up, Experts Say". 12 June 1996. Архівавана з арыгінала 20 кастрычніка 2012. Праверана 1 красавіка 2021.
- Lisbet Palme, widow of murdered Swedish PM, dies aged 87 . The Local (18 кастрычніка 2018).
- Who Murdered Olof Palme? . Observer (16 лістапада 2016).
- Sönerna: "Olof Palme var en gladlynt och positiv person" (шведск.). Dagens Nyheter.
- LEDARE: Lisbet Palme har skäl att vara kritisk (шведск.). Aftonbladet.
- Reports: Widow of slain former Swedish PM Olof Palme dies . The Miami Herald (18 кастрычніка 2018).
- Palmeexpert: Lisbet hade fel i vittnesmålet (шведск.). Aftonbladet.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads