Беларуская літаратурна-мастацкая камуна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Белару́ская літарату́рна-маста́цкая каму́на» (БЛМК) — літаратурнае аб'яднанне беларускіх пісьменнікаў, якое існавала з верасня 1927 года да красавіка 1928 года[1].
Remove ads
Гісторыя
Створана ў выніку выхаду з літаратурнага аб’яднання «Маладняк» групы маладых пісьменнікаў. Ініцыятарам стварэння быў П. Шукайла. Існавалі літаратурныя гурткі камуны пры Полацкім і Магілёўскім педтэхнікумах, а таксама ў вёсках Случчыны і Полаччыны. Аб’яднанне самаліквідавалася, пасля чаго яго члены зноў увайшлі ў склад «Маладняка»[1].
Творчыя прынцыпы
Члены аб’яднання захапляліся футурызмам, арыентаваліся на ЛЕФ і творчую практыку У. Маякоўскага ў форме вонкавага пераймання[1].
Выданні
Аб’яднанне выдала два нумары часопіса «Росквіт» (1927—1928)[1].
Вядомыя члены
Сярод членаў аб’яднання былі А. Атава (Канановіч), П. Броўка, У. Варава, Я. Відук (Я. Скрыган), Ю. Лявонны (Л. Юркевіч), У. Прыбыткоўскі, Я. Сукала, М. Шалай, П. Шукайла і іншыя[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads