Літургічныя кнігі рымскага абраду

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Літургічныя кнігі рымскага абраду — кнігі, якія выкарыстоўваюцца для набажэнстваў і малітваў, склад і тэкст якіх афіцыяльна зацверджаныя ў Каталіцкай царкве рымскага абраду.

У назвах некаторых з гэтых кніг выкарыстоўваецца прыметнік «Рымскі», каб адрозніваць іх ад літургічных кніг, прызначаных для выкарыстання ў іншых літургічных абрадах. Прыкладам можа служыць «Рымскі імшал».

Да рэформаў Другога Ватыканскага сабору літургічных кніг налічвалася сем[1]:

  • Імшал — парадак імшы.
  • Брэвіярый — парадак літургіі гадзін.
  • Рымскі пантыфікал — парадак абрадавых дзеянняў, якія выконваюцца біскупамі.
  • Рымскі рытуал — парадак абрадавых дзеянняў, якія выконваюцца дыяканамі і святарамі і якія не ўключаныя ў імшал і брэвіярый.
  • Рымскі мартыралог — мартыралог лацінскага абраду, спіс святых з датамі святкавання іх памяці.
  • Градуал — збор спеваў, прызначаных для выканання на імшы.
  • Антыфанарый — зборнік антыфонаў і іншых спеваў для літургіі гадзін.

Пасля Другога Ватыканскага сабора ў Каталіцкай царкве былі адроджаныя ў якасці асобных кніг лекцыянарый і евангеліярый[2]. На самай справе, дакладная колькасць літургічных кніг застаецца ў нашыя часы невядомай, таму што пятая рэдакцыя «Інструкцыі па належным прымяненні Канстытуцыі пра святую літургію Sacrosanctum Concilium», якая выйшла ў 2001 годзе, прадпісвае нормы не толькі для ўсіх вышэйпералічаных кніг, але і для зборнікаў малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі, рымскага календара, кнігі на набажэнствы мукі Пана і іншых кніг[3].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads