Лічбавая дыстрыбуцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лічбавая дыстрыбуцыя або лічбавае распаўсюджванне, распаўсюджванне праз інтэрнэт — гэта форма распаўсюджвання лічбавага кантэнту, такога як аўдыё, відэа, электронныя кнігі, відэагульні і праграмнае забеспячэнне, праз інтэрнет. З’яўляецца альтэрнатывай фізічным носьбітам інфармацыі, такім як аптычныя дыскі, відэакасеты, папера і картрыджы.
Адной з формаў лічбавай дыстрыбуцыі з’яўляюцца стрымінгавыя сэрвісы, якія прадугледжваюць, што кліентская праграма на прыладзе карыстальніка атрымае доступ да пэўнага кантэнта па запыце на абмежаваны час. Іншы падыход заключаецца ў дазволе спампаваць файл цалкам на прыладу карыстальніка і захоўваць яго пастаянна з магчымасцю аўтаномнага доступу, часам з нейкай формай абароны ад капіравання.
Для таго, каб гарантаваць даступнасць кантэнта ў розных рэгіёнах і хуткасць яго перадачы, выкарыстоўваюцца так званыя сеткі дастаўкі кантэнту (англ.: content delivery network, CDN). [1] Альтэрнатывай для іх з’яўляюцца тэхналогіі пірынгавага абмену файламі (англ.: peer-to-peer, P2P).
Remove ads
Сэрвісы лічбавай дыстрыбуцыі
Некаторыя з найбольш вядомых сэрвісаў лічбавай дыстрыбуцыі пералічаны ніжэй.
Аўдыё
- Apple Music
- Spotify
- SoundCloud
- Amazon Music
- YouTube Music
Відэа
Электронныя кнігі
- Project Gutenberg
- Вікікнігі
- Apple Books
- Google Play Books
- Kindle Store
- Kindle Direct Publishing
Відэагульні
- Steam
- PlayStation Store
- Epic Games Store
- GOG.com
Праграмнае забеспячэнне
- App Store
- Google Play
- F-Droid
- Huawei AppGallery
- Microsoft Store
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads