Лічбавая няроўнасць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лічбавая няроўнасць ці інфармацыйная няроўнасць (англ.: digital divide) — абмежаванасць доступу некаторых сацыяльных груп да сучасных сродкаў камунікацый.

Людзі ў аддаленай мясцовасці, людзі сталага веку, людзі, якія жывуць у беднасці або бяздомныя, часцей маюць абмежаваны доступ да інтэрнэту, тэлебачання, радыё, мабільнай і стацыянарнай тэлефоннай сувязі. Гэта змяншае іх магчымасці да зносін з іншымі людзьмі, пошуку працы, навучання і набыцця пэўных прадуктаў ці паслуг.

Лічбавая няроўнасць паміж краінамі ў стадыі развіцця і развітымі краінамі называецца глабальнай лічбавай няроўнасцю.

У 2002 годзе Мануэль Кастэльс і Пекка Хіманен адзначалі, што «глабальны трэнд складаецца ў тым, што інфармацыйная эканоміка падлучае да сваёй сеткі тых, хто ўяўляе для яе каштоўнасць (тым самым надаючы ім дадатковую каштоўнасць), але адключае тых, хто не мае для яе каштоўнасці (тым самым яшчэ больш памяншаючы іх шанцы здабыць нейкую каштоўнасць)».

Remove ads

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads