У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Пуарэ.
Ліў-Грэтэ Пуарэ (нарв.: Liv Grete Poirée), народжаная Шэльбрэйд (нарв.: Skjelbreid; 7 ліпеня 1974, Берген) — нарвежская біятланістка.
Хуткія факты Ліў-Грэтэ Пуарэ, Агульная інфармацыя ...
|
---|
|
Агульная інфармацыя |
Поўнае імя |
Ліў-Грэтэ Пуарэ |
Арыгінальнае імя |
нарв.: Liv Grete Poiree |
Нарадзілася |
7 ліпеня 1974(1974-07-07)[1][2][…] (51 год)
|
Грамадзянства |
Нарвегія |
Пражыванне |
Фуса, Нарвегія |
Рост/Вага |
167 см/61 кг |
Захапленні |
Музыка, мультфільмы, падарожжы |
Тытулы |
Чэмпіён свету |
8 |
Кубак свету |
1 (2003-2004) |
Трапнасць стральбы |
Паводле даных за |
2003—2004 |
Агульная трапнасць |
78% |
Лежачы |
86% |
Стоячы |
69% |
Кар’ера (Кубак свету) |
Перамог |
22 |
Асабістых подыумаў |
46 |
Алімпійскія гульні |
Бронза |
Нагана 1998 | эстафета 4x7,5 км |
Срэбра |
Солт-Лэйк-Сіці 2002 | індывідуальная гонка 15 км |
Срэбра |
Солт-Лэйк-Сіці 2002 | эстафета 4x7,5 км |
Чэмпіянаты свету |
Золата |
Осрблье 1997 | камандная гонка 7,5 км |
Срэбра |
Осрблье 1997 | эстафета 4x7,5 км |
Срэбра |
Хохфільцэн 1998 | камандная гонка 7,5 км |
Золата |
Хальменколен 2000 | спрынт 7,5 км |
Золата |
Хальменколен 2000 | мас-старт 12,5 км |
Бронза |
Поклюка 2001 | спрынт 7,5 км |
Золата |
Поклюка 2001 | праследаванне 10 км |
Срэбра |
Поклюка 2001 | індывідуальная гонка 15 км |
Бронза |
Поклюка 2001 | мас-старт 12,5 км |
Золата |
Оберхоф 2004 | спрынт 7,5 км |
Золата |
Оберхоф 2004 | праследаванне 10 км |
Золата |
Оберхоф 2004 | эстафета 4x6 км |
Золата |
Оберхоф 2004 | мас-старт 12,5 км |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Была замужам з мая 2000 года за французскім біятланістам Рафаэлем Пуарэ. Пасля 13 гадоў сумеснага жыцця прынялі рашэнне развесціся. Маюць трох дачок:
- Эма (нар. 27 студзеня 2003 года);
- Ганна (нар. 10 студзеня 2007 года);
- Лена (нар. 10 кастрычніка 2008 года).
Ліў-Грэтэ заваявала тры алімпійскія медалі і ў сезоне 2003—2004 выйграла агульны залік Кубка свету па біятлоне. Маючы тры чэмпіёнскія тытулы, заваяваныя ў 2000 і 2001 гадах, яна на чэмпіянаце свету 2004 у нямецкім Оберхофе ў якасці першай біятланісткі ў гісторыі выйграла чатыры залатыя медалі аднаго чэмпіянату. Разам шлюбная пара Пуарэ ўзяла 7 з 10 магчымых залатых медалёў чэмпіянату.
26 сакавіка 2006 Ліў-Грэтэ Пуарэ завяршыла сваю спартыўную кар’еру.