Леанід Сямёнавіч Рашкоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леанід Сямёнавіч Рашкоўскі (9 студзеня 1937, Барысаў, Мінская вобласць, Беларуская ССР, СССР31 мая 1994) — беларускі паэт.

Хуткія факты Леанід Сямёнавіч Рашкоўскі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і служачага. У 1955 годзе скончыў барысаўскую сярэднюю школу № 2, працаваў рознарабочым на будоўлі.

У 1956 годзе паступіў вучыцца ў Віцебскі ветэрынарны інстытут на заатэхнічны факультэт. Аднак з-за цяжкай хваробы быў вымушаны спыніць вучобу на другім курсе.

У 1962 годзе скончыў фельчарскае аддзяленне Барысаўскага медыцынскага вучылішча. У 1963 годзе арганізаваў і ўзначаліў літаратурнае аб'яднанне пры барысаўскай аб'яднанай газеце «Камуністычная праца». У 1972 годзе завочна скончыў чатыры курсы факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1970 года член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі.

Памёр 31 мая 1994 года. Пахаваны ў Барысаве[1].

Remove ads

Творчасць

Першы верш надрукаваў у 1955 годзе (барысаўская газета «Бальшавіцкая трыбуна»). Аўтар зборнікаў вершаў «Пускай не умирают звезды» (1968), «Ливень» (1975), «Преодоление» (1979) — героі вершаў няскораныя і моцныя духам людзі, якія вераць ў свае сілы. Аўтар кніг паэзіі для дзяцей «Как пингвину шили фрак» (1970), «Почемучка» (1973), «Трубач» (1976), «На весёлай карусели» (1984).

Пераклаў на рускую мову асобныя творы П. Броўкі, С. Грахоўскага, Е. Лось, У. Нядзведскага, А. Сербантовіча.

Remove ads

Зноскі

  1. Раманаў — Станкевіч – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2024.

Літаратура

Творы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads