МАЗ-СПОРТаўта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
МАЗ-СПОРТаўта (СК "МАЗ-СПОРТаўта", MAZ-SPORTauto) — беларуская спартыўная каманда па ралі-рэйдах Мінскага аўтамабільнага завода (Мінск, Рэспубліка Беларусь). Каманда выступае на гоначных аўтамабілях маркі МАЗ.

Гісторыя СК "МАЗ-СПОРТаўта"
Каманда была створана ў 2010 годзе. Для спартыўнага аўтамабіля за аснову быў узяты серыйны паўнапрывадны грузавік МАЗ-5309. Першая спартыўная машына была сабрана ў сціснутыя тэрміны на магутнасцях эксперыментальнага цэха заводу. У машыне была ўсталявана 16-ступеністая каробка перадач ZF, шыны Continental, рухавік Д280.5-14 (800 к.с., 8 цыліндраў, аб'ём 17,2 літраў, падрыхтаваны Мінскім маторным заводам).
У першай жа гонцы «Шаўковы шлях—2010» каманда фінішавала на 12 месцы[1] Макет першага спартыўнага грузавіка МАЗ-5309RR зараз усталяваны ў ведамасным дзіцячым летнім лагеры «Зубраня»[2].
На другім для каманды[3] «Шаўковым шляху—2011» грузавікі СК "МАЗ-СПОРТаўта" занялі 18-е і 23-е месцы[4]. На гэтай гонцы быў прадстаўлены другі[5] гоначны балід каманды (новая версія спартыўнага грузавіка была істотна палегчана, былі ўзмоцнены рысоры) і мадэрнізавана машына тэхнічнага суправаджэння[6].
Першым начальнікам каманды быў Рыгор Пацкевіч. У 2011 годзе начальнікам каманды быў прызначаны Валерый Казлоўскі, які таксама выступаў у якасці штурмана. Але пасля няўдалага[7] выступу на Дакары-2016 кіраўніцтва заводу прыняло рашэнне пра змену кіраўніцтва каманды. З 2016 году камандай кіруе Сяргей Вязовіч, паралельна з'яўляючыся пілотам асноўнага экіпажа[8].
Remove ads
Гоначныя аўтамабілі

За 5 гадоў каманда змагла пабудаваць 5 спартыўных грузавікоў трох пакаленняў. Увесь час вядзецца праца над удасканаленнем канструкцыі[9][10], зніжэннем вагі, паляпшэннем умоў працы экіпажа. У першых двух пакаленнях гоначных машын былі ўсталяваны рухавікі Яраслаўскага і Тутаеўскага маторных заводаў. З 2015 года ў трэцім пакаленні балідаў выкарыстоўваюцца рухавікі Gyrtech чэшскай кампаніі Buggyra.
У снежні 2018 года была прэзентавана капотная машына новага пакалення — МАЗ-6440RR[11].
Remove ads
Вынікі
Ралі «Дакар»
Зноскі
- Белорусская команда заняла 12-е место . dakar.4x4.by. Праверана 5 чэрвеня 2016.
- Спортивный МАЗ для детского лагеря “Зубренок”(недаступная спасылка). ADT.BY Автомобильный журнал Автодайджест. Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2015. Праверана 21 чэрвеня 2016.
- Дубль два(недаступная спасылка). motor.ru. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2016. Праверана 21 чэрвеня 2016.
- Гонщики "МАЗ-СПОРТавто" с успехом прошли ралли-рейд "Шелковый путь" . Российская газета. Праверана 21 чэрвеня 2016.
- Юрий Гоголев. МАЗ создал новые болиды для серии Дакар (руск.). autocentre.ua (6 ліпеня 2011). Праверана 21 чэрвеня 2016.
- Владимир Чехута. Спортивные МАЗы собрались в путь(недаступная спасылка). abw.by (14 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2016. Праверана 21 чэрвеня 2016.
- Роман Шантар. Руководитель "МАЗ-СПОРТавто": из неудач важно делать правильные выводы . sputnik.by (27 сакавіка 2016). Праверана 21 чэрвеня 2016.
- Сергей Вязович возглавил команду «МАЗ-СПОРТавто» | Во славу Родины — Свежий выпуск(недаступная спасылка). vsr.mil.by. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2016. Праверана 21 чэрвеня 2016.
- МАЗ - 5309RR '15 (Спортивные модели) - история, фотографии, журналы . trucksplanet.com. Праверана 21 чэрвеня 2016.
- Новый раллийный МАЗ для «Дакара» оснащён двигателем на основе Caterpillar мощностью 930 л. с. Сам грузовик стал на 300 кг легче - Авто onliner.by . Onliner.by. Праверана 21 чэрвеня 2016.(недаступная спасылка)
- Profil of ALEKSANDR VASILEVSKI - MAZ-SPORTAUTO - Dakar // dakar.com (англ.)
- Profil of SIARHEI VIAZOVICH - MAZ-SPORTAUTO - Dakar Архівавана 21 студзеня 2021. // dakar.com (англ.)
- Profil of ALIAKSEI VISHNEUSKI - MAZ-SPORTAUTO - Dakar Архівавана 21 студзеня 2021. // dakar.com (англ.)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads