Міністэрства ўнутраных спраў Украіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) Украіны (укр.: Міністерство внутрішніх справ України, МВС України) — дзяржаўны орган выканаўчай улады Украіны, дзейнасць якога накіроўваецца і каардынуецца Кабінетам міністраў Украіны. Міністэрства ўзначальвае Міністр унутраных спраў Украіны, якога прызначае на пасаду Вярхоўная Рада Украіны ў вызначаным заканадаўствам парадку.
МУС Украіны з’яўляецца галоўным органам у сістэме цэнтральных органаў выканаўчай улады па пытаннях фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы абароны правоў і свабод грамадзян, інтарэсаў грамадства і дзяржавы ад супрацьпраўных замахаў, вядзення барацьбы са злачыннасцю, аховы грамадскага парадку, забеспячэння грамадскай бяспекі, бяспекі дарожнага руху, аховы і абароны асоба важных дзяржаўных аб’ектаў.
Remove ads
Структура
- Цэнтральны офіс (у Кіеве)
Органы МУС
- Нацыянальная паліцыя Украіны
- Нацыянальная гвардыя Украіны
- Дзяржаўная памежная служба Украіны
- Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны
- Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны
Іншыя органы
Медыцынскія ўстановы
Навучальныя ўстановы
- Нацыянальная акадэмія ўнутраных спраў Украіны
- Нацыянальная акадэмія Нацыянальнай гвардыі Украіны
- Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт унутраных спраў
- Днепрапятроўскі дзяржаўны ўніверсітэт унутраных спраў
- Луганскі дзяржаўны ўніверсітэт унутраных спраў імя Эдуарда Дыдарэнка
- Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт унутраных спраў
- Адэскі дзяржаўны ўніверсітэт унутраных спраў
- Данецкі юрыдычны інстытут МУС Украіны
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads