Мабілізацыя ў Расіі (2022)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
21 верасня 2022 года, упершыню ў сучаснай гісторыі Расіі[1], указам прэзідэнта Уладзіміра Пуціна[2][3] была абвешчана мабілізацыя. Мерапрыемствы разгорнуты ў ходзе ўварвання ва Украіну і неўзабаве пасля Харкаўскага контрнаступлення УСУ[4].

Пуцін раней пазбягаў абвяшчэння мабілізацыі і некалькі разоў абяцаў не праводзіць яе[5], але страты асабістага складу[6][7], недахоп войск для ўтрымання фронту працягласцю больш за 2000 км і заклікі нацыяналістаў, якія падтрымлівалі вайну, пераканалі яго[8].
Афіцыйныя асобы заявілі аб мабілізацыі 300 тысяч чалавек[1].
Частку свежамабілізаваных адразу адправілі на перадавую для закрыцця праломаў у абароне. Ужо з кастрычніка 2022 года яны пачалі несці істотныя страты[9], трапляць у палон або адступаць. Часці сутыкнуліся з недастатковым забеспячэнням, адсутнасцю сувязі і камандавання[10].
28 кастрычніка 2022 года міністр абароны Сяргей Шайгу паведаміў Пуціну аб завяршэнні мабілізацыйных мерапрыемстваў[11][12].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads