Магіла Вергілія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Магіла Вергілія» (англ.: Virgil's Tomb) — тры карціны англійскага мастака Джозефа Райта, напісаныя ў 1779, 1782 і 1785 гадах, якія адносяцца да вынікаў яго італьянскага тура ў 1773-1775 гадах. На іх выяўлены разбураны будынак ў наваколлях Неапаля, які традыцыйна лічыцца магілай эпічнага паэта Вергілія. Самая ранняя карціна з трох утрымлівае ў сабе фігуру Сілія Італіка, крыху больш позняга паэта, вядомага прыхільніка Вергілія.
Карціны «заліты прыгнятальным месячным святлом», што не вельмі характэрна для Райта.
- Версія 1779 года, з фігурай Сілія; знаходзіцца ў прыватнай калекцыі
- Версія 1782 года; знаходзіцца ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі
- Версія 1785 года, «сонца прабіваецца скрозь аблокі»; знаходзіцца ў Ольстэрскім музеі
Remove ads
Літаратура
- Benedict Nicolson. Joseph Wright of Derby: painter of light. — 1968. — Vol. 1. — P. 83-85 і далей.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads