Магільнянская бітва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бітва каля Магільна — баявое сутыкненне, апісанае ў легендарнай частцы беларуска-літоўскага летапісання, а таксама пад яго ўплывам ва ўкраінскім Густынскім летапісе. Паводле беларуска-літоўскіх летапісаў бітва адбылася каля Магільна (цяпер вёскі ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці) паміж войскамі літоўскага князя Рынгольда і князёў Святаслава Кіеўскага, Льва Уладзімірскага і Дзмітрыя Друцкага пры падтрымцы татараў. Большасць гісторыкаў лічыць князя Рынгольда асобай міфічнай, як і бітву пры Магільным[1].

Звесткі пра бітву трапілі ў розныя крыніцы. Хроніка літоўская і жамойцкая датуе падзеі 1284 годам, Густынскі летапіс — 1285, «Хроніка Еўрапейскай Сарматыі» Алесандра Гваньіні — 1200, «Ваенная энцыклапедыя» (1911—1914) са спасылкай на «Гісторыю Расіі» Сяргея Салаўёва дае 1235 год, «Малы энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона» — 1236 год.

Традыцыйна падзею датуюць канцом 1230-х — пачаткам 1240-х гадоў і пэўна вядома, што тым часам вярхоўную ўладу трымаў Міндоўг[2].

Паводле Хронікі Быхаўца, у бітве перамог Рынгольд[1][3].

На думку Вячаслава Насевіча, бітва магла мець месца падчас сумеснага Галіцка-Валынскага і ардынскага паходу на Літву зімой 1274—1275 гадоў[4].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads