Магілёўдрэў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Магілёўдрэў — беларускае прадпрыемства па вытворчасці мэблі, размешчанае ў Магілёве.
Гісторыя
Дата стварэння прадпрыемства — 29 студзеня 1957 года. Асноўны напрамак дзейнасці — вытворчасць мэблі з масіва хвоі. Сваю цяперашнюю назву — «Магілёўдрэў» — прадпрыемства атрымала ў студзені 1988 года пры стварэнні вытворчых магутнасцяў на базе завода «Буддэталі» ВА «Магілёўлес».
Прадпрыемства некалькі разоў мяняла форму ўласнасці:
- 1991 — арэнднае вытворчае аб’яднанне
- 1993 — народнае прадпрыемства
- з 1994 — адкрытае акцыянернае таварыства, акцыянерамі якога стаў працоўны калектыў, а таксама гарадскія ўлады ў асобе Магілёўскага гарвыканкама.
Аднак па прычыне неэфектыўнасці кіравання і недастатковай эканамічнай пісьменнасці кіраўнікоў прадпрыемства ў лютым 2003 года ААТ «Магілёўдрэў» было прызнана банкрутам рашэннем Гаспадарчага суда Магілёўскай вобласці. На працягу пяці наступных гадоў праводзіліся меры па эканамічнай санацыі завода, якія не дапамаглі падняць рэнтабельнасць вытворчасці і разабрацца з абавязкамі.
У 2008 годзе выйшаў прэзідэнцкі ўказ аб мадэрнізацыі і рэструктурызацыі даўгоў прадпрыемстваў мэблевай прамысловасці. Дзяржава гарантавала вяртанне даўгоў прадпрыемства ў абмен на акцыі. Доля дзяржавы ў акцыях склала каля 80 адсоткаў. Пасля ўвядзення вонкавага антыкрызіснага кіравання справы фабрыкі палепшыліся, атрымалася разлічыцца з абавязкамі. Прадпрыемства атрымала ад дзяржавы крэдыт і праводзіла рэканструкцыю цэхаў і абнаўленне парку станкоў.
Remove ads
Спасылкі
- Модернизация ОАО «Могилевдрев»
- ОАО «Могилевдрев» будет выпускать мебель из массива березы по заказу компании IKEA...
- Указ Президента РБ А.Лукашенко № 529 о модернизации предприятий мебельной промышленности
- сайт предприятия ОАО "Могилевдрев"
- промышленные предприятия и фирмы г. Могилев
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads