Магілёўская разьба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Магілёўская разьба
Remove ads

Магілёўская разьба — мастацкая разьба па дрэве, якая выкарыстоўвалася ў дэкоры будынкаў Магілёва ў XIX — першай палове XX ст. Традыцыі магілёўскай разьбы склаліся ў XVIIXVIII стст. у архітэктуры жылых будынкаў пад уплывам стылю барока. Разьба ў выглядзе геаметрычнага і расліннага арнаменту (краявая, скразная i прапіловачная) паярусна размяшчаецца на фасадах драўляных дамоў. Найбольш багата аздабляліся франтоны, дзе разьба ўтварала некалькі па-рознаму вырашаных радоў, прамежкі паміж якімі запаўняліся шалёўкай (вертыкальнай з нашчыльнікамі, гарызантальнай, касой; дамы па вуліцы Яцыны, 13, Чалюскінцаў, 56, і інш.). Дэкаратыўнымі акцэнтамі з’яўляюцца аздобленыя разнымі ліштвамі адзінарныя ці падвойныя вокны (прамавугольныя, стральчатыя) на франтонах, шчыты ўваходных парталаў, падаконныя і надаконныя паяскі, падзоры (вул. Яцыны, 19, Лазарэнкі, 31, Пляханава, 27). Разьба ўзбагачае пластыку фасадаў вытанчанай святлоценявой мадэліроўкай, узмацняе іх рытмічную пабудову, кантрастна вылучае найбольш значныя элементы, падкрэслівае тэктоніку збудаванняў. У некаторых будынках разныя элементы на фоне сцен вылучаюцца светлым колерам.

Thumb
Франтон жылога дома
Thumb
Фрагмент франтона жылога дома
Remove ads

Літаратура

  • Могилёвская резьба // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9.
  • Магілёўская разьба // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — 751 с. 10 000 экз.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads