Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, а таксама Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Урада Рэспублікі Беларусь, падсправаздачны таксама Магілёўскаму абласному Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю аблвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Магілёва, у Доме Саветаў (1938—1940, арх. І. Лангбарда) па Першамайскай вуліцы, 71.
Remove ads
Структура
- Аддзел па ахове дзяржаўных сакрэтаў, мабілізацыйнай працы і пытаннях абароны
- Галоўнае ўпраўленне арганізацыйна-кадравай работы
- Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг
- Галоўнае ўпраўленне землеўпарадкавання
- Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі
- Галоўнае ўпраўленне па адукацыі
- Галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя
- Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
- Галоўнае фінансавае ўпраўленне
- Камітэт дзяржаўнай маёмасці
- Камітэт па архітэктуры і будаўніцтве
- Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай ахове (акрамя пытанняў працы і заработнай платы)
- Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай ахове (у частцы пытанняў працы, занятасці і заработнай платы)
- Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні
- Камітэт эканомікі
- Кантрольна-аналітычнае ўпраўленне
- Кіраўніцтва справамі
- Упраўленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці
- Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі
- Упраўленне культуры
- Упраўленне па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і надзвычайных сітуацыях
- Упраўленне па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
- Упраўленне спорту і турызму
- Упраўленне ўнутраных спраў
Remove ads
Старшыні
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads