Гарбар (завод)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адкрытае акцыянернае таварыства «Гарбар» — прадпрыемства абутковай прамысловасці Беларусі.
Гісторыя
У 1930 годзе ў Магілёве быў заснаваны гарбарны завод. У гады Вялікай Айчыннай вайны частка абсталявання эвакуіравана ў г. Сяміпалацінск (Казахстан). У 1944 годзе завод адноўлены. У 1948—1955 гадах рэканструяваны і расшыраны. У 1957 годзе уведзены ў эксплуатацыю рантавы цэх.
З 1992 года арэнднае прадпрыемства, а з 1997 года — адкрытае акцыянернае таварыства «Гарбар».
23 мая 2013 года Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці прыняло рашэнне аб узяцці пад варту дырэктара прадпрыемства Галіну Вішнявецкую, якая падазравалася ў буйным крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі[2]. Праз год было скончана папярэдняе следства па крымінальнай справе і былому кіраўніку прад'яўлена канчатковае абвінавачванне па наступных складах злачынстваў: «крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі здзейснены ў асабліва буйным памеры» і «перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў»[3].
У красавіку 2015 года эканамічны суд Магілёўскай вобласці прызнаў банкрутам прадпрыемства і адкрыў ліквідацыйную вытворчасць. У маі прадпрыемства канчаткова было закрыта. Як паведамілі на прадпрыемстве, складаная эканамічная сітуацыя на заводзе выклікана вялікай закрэдытаванасцю (каля 30 млрд. беларускіх рублёў), зношанасцю абсталявання і адсутнасцю абаротных сродкаў з-за дэвальвацыі беларускага рубля[1].
Remove ads
Прадукцыя
Асноўная прадукцыя прадпрыемства: юфць тэрмастойкая, цвёрдая скура для нізу абутку, скура шлейна-седлавая, сырамятная.
Зноскі
- Могилевский завод «Кожевник» признан банкротом, готовится к ликвидации . Sputnik Беларусь (26 сакавіка 2015). Праверана 5 лютага 2023.
- Директор могилевского предприятия "Кожевник" обвиняется в крупном хищении . БелТА (24 мая 2013). Праверана 5 лютага 2023.
- Окончено предварительное следствие по уголовному делу в отношении бывшего директора ОАО «Кожевник»(недаступная спасылка). Официальны портал «Могилевский областной исполнительный комитет» (8 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2023. Праверана 5 лютага 2023.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads