Магілёўскі металургічны завод

прамысловае прадпрыемства Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Магілёўскі металургічны завод — прадпрыемства чорнай металургіі ў горадзе Магілёве, Беларусь. Асноўнай прадукцыяй завода з’яўляюцца сталёвыя трубы, чыгуначныя восі і тэхнічны шрот. Таксама вырабляюцца сталёвыя профілі, чыгунныя запаўняльнікі, мастацкае ліццё.

Хуткія факты «Магілёўскі металургічны завод», Тып ...
Remove ads

Гісторыя

Магілёўскі металургічны завод з’яўляецца адным з найстарэйшых прамысловых прадпрыемстваў абласнога цэнтра. У канцы 1920-х на паўночна-ўсходняй ўскраіне горада Магілёва пачалося будаўніцтва. 6 лістапада 1932 года Магілёўскі, тады трубаліцейны завод святкаваў свой Дзень нараджэння: быў зроблены пробны пуск трубаліцейнага цэха — адлітая першая чыгунная вадаправодная труба дыяметрам 150 мм. У вайну абсталяванне завода было эвакуявана ў глыбокі тыл на Урал. У 1944-48 гг.. завод быў адбудаваны. У сакавіку 1953 года завод асвоіў вытворчасць чыгуннага дахавага ліста. У 1959 упершыню ў СССР тут былі атрыманы трубы, адлітыя напаўнеперарыўным спосабам. Асваенне гэтай тэхналогіі ў пачатку 1960-х ператварыла БССР у экспарцёра трубапракатнай прадукцыі ў рэспублікі Прыбалтыкі і на новабудоўлі Расіі і Украіны. У 1980-х завод перайшоў да вытворчасці электразварных труб, для чаго было адкрыта тры трубапракатных станы. Гэты тэхналагічны паварот вызначыў далейшую спецыялізацыю прадпрыемства. У 2003 уведзены ў эксплуатацыю ўчастак па вытворчасці чыгунных люкаў і дажджапрыёмнікаў. У 2006 годзе ААТ «ММЗ» ўвайшло ў склад вытворчага аб’яднання «Беларускі металургічны завод».

Remove ads

Прадукцыя

У цяперашні час Адкрытае акцыянернае таварыства «Магілёўскі металургічны завод» вырабляе наступную сертыфікаваную прадукцыю:[8]

  • Трубы сталёвыя электразварныя прасташвоўныя ДАСТ 10704-91, ДАСТ 10705-80;
  • Трубы сталёвыя вадагазаправодныя ДАСТ 3262-75;
  • Трубы сталёвыя профільныя ДАСТ 8639-82, ДАСТ 8645-68, ДАСТ 13663-86;
  • Профілі сталёвыя гнутыя замкнёныя зварныя квадратныя і прастакутныя для будаўнічых канструкцый ДАСТ 30245-2003;
  • Профілі полыя зварныя канструкцыйныя халоднай фармоўкі з нелегіраванай сталі DIN EN 10219-1,2;
  • Шрот тэхнічны чыгунны адліваны і колаты ДАСТ 11964-81;
  • Шрот чыгунны адліваны баластны ТУ BY 700123720.010-2013;
  • Люкі чыгунныя для назіральных калодзежаў ДАСТ 3634-99, EN 124;
  • Восі чарнавыя вагонныя;
  • Запаўняльнік для асабліва цяжкіх бетонаў ТУ BY 700123720.054-2013;
  • Запаўняльнікі чыгунныя адліваныя і колатыя ТУ BY 700123720.017-2013;
  • Тавары народнага спажывання;
  • Малыя архітэктурныя формы.
Remove ads

Зноскі

  1. Беларуская служба Радыё «Свабода» — 2006. Праверана 10 ліпеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13028748'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q485500'></a>
  2. https://mmz.by/upload/iblock/8cc/ycm0lk220sqwu10fxwksdvgyagsu3p8p.pdf — 2021. Праверана 10 ліпеня 2025.
  3. Беларуская служба Радыё «Свабода» — 2018. Праверана 10 ліпеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13028748'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q485500'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads