Мае дзевяностыя
кніга Альгерда Бахарэвіча, 2018 From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Мае дзевяностыя» — аўтабіяграфічны раман беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2018 годзе ў выдавецтве «Янушкевіч». Кніга пра маладосць пісьменніка і рэчаіснасць 1990-х гадоў.
Remove ads
Сюжэт
Аўтар, маладосць якога прыпала на гэты час, у сваёй аўтабіяграфічнай кнізе спрабуе паказаць найноўшую гісторыю краіны праз гісторыю сталення асобы. Кніга апісвае 1990-я гады і горад Мінск у першыя гады незалежнасці Беларусі. Апошнія гады СССР вачыма вучня сярэдняй школы, вольнае студэнцтва, літаратурная рэвалюцыя, беларускі панк-рок, драмы і камедыі асабістага жыцця.
Дзевяностыя аўтар сустрэў школьнікам Алегам у мінскім мікрараёне Шабаны, а развітаўся з імі пісьменнікам Альгердам. Паміж гэтымі падзеямі было навучанне ў педінстытуце, галасаванне за Зянона Пазняка, праца карэспандэнтам у газеце трактарнага завода, заснаванне і заняпад уласнага панк-гурта «Правакацыя», літаб’яднанне «Крыніца», Бум-Бам-Літ. У гэты час у Беларусі было насычанае палітычнае жыццё, праходзілі мітынгі, выбары, забастоўкі, галадоўкі.
Remove ads
Цікавыя факты
- У 2019 годзе Альгерд Бахарэвіч адмовіўся ад удзелу ў Прэміі Гедройца. Выдавецтва «Янушкевіч», якое выдала кнігу, не вылучыла яе на прэмію. Сябры журы маюць права самастойна намінаваць кнігі, таму яны прапанавалі сакратарыяту ўзнагароды звярнуцца да выдаўца і аўтара з просьбай даць электронную версію выдання, каб усё ж такі намінаваць раман. У выніку праведзеных перамоў сакратарыят атрымаў ліст ад Альгерда Бахарэвіча з адмовай удзельнічаць у сёлетняй Прэміі Гедройца. Такім чынам, кніга «Мае дзевяностыя» не была ўключаная ў агульны спіс намінантаў[1].
Remove ads
Узнагароды
- Паводле вынікаў прэміі «Кніга году 2018» кніга «Мае дзевяностыя» набрала 19 галасоў журы і падзяліла 2 месца з раманам Іллі Сіна «Libido»[2].
Зноскі
- Абвешчаны поўны спіс намінантаў на Прэмію Гедройца. Саюз беларускіх пісьменнікаў. 25 чэрвеня 2019. Архівавана з арыгінала 31 ліпеня 2019. Праверана 3 жніўня 2019.
- Вынікі прэміі Кніга году 2018. Архівавана з арыгінала 27 лютага 2021. Праверана 3 жніўня 2019.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads